У Дыяцэзіі

У Віцебску прайшлі рэкалекцыі па тэме вызвалення ад алкагольнай залежнасці

З 30 сакавіка па 1 красавіка ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзілі рэкалекцыі “Радасць духоўнай свабоды”. Падчас рэкалекцый, людзі, якія ў сваім жыцці сутыкнуліся з залежнасцю, але змаглі стаць на шлях аздараўлення, дзяліліся сваімі гісторыямі з парафіянамі. У першы дзень рэкалекцый пасля св. Імшы выступіў прадстаўнік руху АА (ананімныя алкаголікі). Ён коратка распавёў гісторыю сваёй хваробы і шляху ...

Читать далее »

У смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прайшлі святыя Місіі

Святыя Місіі — тэматычныя рэкалекцыі для ўсёй парафіі, мэтай якіх з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне жыцця веры. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча парафіі прыязджаюць святары-місіянеры, каб навучыць вернікаў асноўным праўдам веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місій вернікі спавядаюцца і прымаюць святую Камунію, а таксама ўрачыста асвячаецца місійны крыж, якія місіянеры ставяць перад касцёлам. Карыстаючыся ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі (аўдыё, відэа)

Шаноўныя чытачы, прапануем Вам аўдыё- і відэазапісы духоўных практыкаванняў. Для тых, хто не можа прымаць удзел у рэкалекцыях, запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. З 24 па 26 сакавіка кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ...

Читать далее »

Размова з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі выйшла на Youtube

30 сакавіка на Youtube-канале дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» выйшла амаль гадзіннае інтэрв’ю з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі кс. Мікалаем Ціхановічам, доктарам багаслоўя, пробашчам парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гутарыў дырэктар фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч, таксама доктар багаслоўя. У інтэрв’ю размова ідзе пра служэнне экзарцыста, айцоўства ў жыцці святара, ушанаванне Эўхарыстыі, няспынная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта і вяртанне жаноцкасці. Святар адказвае на ...

Читать далее »

Дабрачынная дзейнасць у Паставах

Сакавік… Вясновае сонейка і блакітнае неба змяняюцца зімовымі сумётамі і завірухай. Дзіўная, няўтульная пара, калі на дварэ – пранізлівы вецер і холад, хочацца сядзець дома з кніжкай і кубкам кавы, паглядаючы на непагадзь праз акно і чакаючы сапраўднай вясны. На думку прыходзіць, што ў такое надвор’е найбольш халодна і нязручна людзям, якія па розных жыццёвых абставінах не маюць ні дому, ...

Читать далее »

У Мёрах адбылася сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым

18 сакавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Язафата Кунцэвіча ў Мёрах прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. У спатканні прынялі ўдзел кс. Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі, і спадарыня Аліна Новікава, галоўная аніматарка Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Беларусі і галоўны рэдактар выдавецтва «Про Хрысто». Сустрэча пад агульнай назвай «Чысцец — праяўленне Божай міласэрнасці» ...

Читать далее »

Папа Францішак і арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч даслалі віншаванні стогадовай юбілярцы з Глыбоччыны

Арыгінальную ідэю прыдумаў унук Кірыл, які напісаў лісты іерархам і расказаў пра сваю любімую бабулю Уладзіславу Булах, піша «Веснік Глыбоччыны». У адказ на яго лісты прыйшлі Віншавальныя лісты з Ватыкана за подпісам Папы Рымскага і ад арцыбіскупа-эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча. — Дарагая спадарыня Уладзіслава. Ад імя Папы Францішка прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 100-годдзя. Няхай добры Бог умацуе і блаславіць Вас ...

Читать далее »

Служэнне міласэрнасці: агляд дзейнасці “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі

У ІІІ нядзелю Вялікага посту, якая сёлета выпадае на 12 сакавіка, ва ўсіх парафіях Віцебшчыны збіраюцца сродкі на падтрымку дзейнасці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Згодна з добрай традыцыяй, шаноўным чытачам “Каталіцкага Весніка” прапануецца пазнаёміцца з праектамі і штодзённай працай “Карытас” за апошні год.   Першасная місія “Карытас” – гэта, безумоўна, дапамога абяздоленым і тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, ...

Читать далее »

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае на дзень засяроджанасці ў Полацк

25 сакавіка пры парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку адбудзецца дзень засяроджанасці для моладзі. Пачатак — 10.30 Заканчэнне — 16.00 Адрас: г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50.         У праграме: канферэнцыя; св. Імша; Адарацыя; Крыжовы шлях Узрост удзельнікаў: ад 14 гадоў Ахвяра за ўдзел — 10 руб. Запісацца можна да 22 сакавіка: +37529 566-48-33 (Viber; WhatsApp) — кс. ...

Читать далее »

Тэатралізаваны крыжовы шлях паказалі ў віцебскім катэдральным касцёле

Засталася праўда… Гэткімі словамі можна апісаць уражанне, што пакінула пасля сябе сцэнічнае ўвасабленне Крыжовага шляху, паказанае нядаўна пасля нядзельнай святой Імшы ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага драматычным моладзевым калектывам парафіі святога Антонія. Зрэшты, казаць, што калектыў парафіяльны, не зусім дакладна, бо прыкладна на 70 адсоткаў ён складаецца з моладзі (пераважна школьнага ўзросту), якая належыць да праваслаўнай канфесіі. Жывучы ў ...

Читать далее »