З 11 па 15 ліпеня група міністрантаў і кандыдатаў у міністранты паўдзельнічалі ў выязным летніку “Канікулы з Богам” у Друі пры касцёле Святой Тройцы ў былым Пабернардынскім кляштары (Віцебская дыяцэзія).
Праграма летніка складалася з трох асноўных частак: малітва, пазнаванне Божага Слова і Традыцыі Касцёла, адпачынак. Рэкалекцыі праводзілі святары з Навагрудка.
Акрамя прабывання ў самой Друі міністранты мелі экскурсійныя выезды ў Браслаў, Ідолту, Слабодку, гару “Маяк” і іншыя мясцовасці.
З вялікім захапленнем дзеці прыянлі ўдзел у Евангелізацыйнай выправе па мясцовасці. Таксама надоўга ў памяці маладых міністрантаў застанецца гасціннасць мясцовага святара Сяргея Сурыновіча.
Дамінік Запаснік
для друку