Архив меток: Друя

Музычная гасцёўня ў рамках мастацкага пленэру ў Друі

23 жніўня ў Друі, у рамках мастацкага пленэру, адбылася сустрэча з вядомым беларускім этнографам, рэстаўратарам, мастаком і музыкантам Алесем Ласём. Чалавек-аркестр, як яго часта называюць за разнастайныя творчыя таленты, падзяліўся сваім майстэрствам ігры на ліры і віоле да гамба. Вечарыну адкрыў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ксёндз Вячаслаў Адамовіч, які коратка пазнаёміў прысутных з творчасцю Алеся Лася і выказаў ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай адбыўся ў Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату кс. Андрэй Кулік, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску кс. Аляксандр Грыцкевіч і новы гаспадар парафіі — кс. Вячаслаў Адамовіч. Дэкрэт аб прызначэнні ...

Читать далее »

Сотня пілігрымаў крочыць з Друі ў Росіцу

31 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла пілігрымка, якую ў чарговы раз арганізавалі айцы-марыяне. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км, каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга. Вернікі з розных куточкаў Беларусі распачалі свой шлях з Друі, калыскі айцоў-марыянаў. Сярод пілігрымаў, а ...

Читать далее »

Ксёндз канонік Сяргей Сурыновіч завяршыў душпастырскае служэнне ў Друі

30 чэрвеня парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі развіталася са сваім пробашчам — доктарам біблійнай тэалогіі, ксяндзом канонікам Сяргеем Сурыновічам, які ў адпаведнасці з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча прызначаны на далейшую працу пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску. У гэты сонечны і спякотны дзень у друйскім касцёле было шматлюдна. На развітальную святую Імшу з пробашчам вернікі прыходзілі сем’ямі. Паўсюль зіхацелі ...

Читать далее »

Міністранты з Навагрудка правялі канікулы з Богам у Друі

З 11 па 15 ліпеня група міністрантаў і кандыдатаў у міністранты паўдзельнічалі ў выязным летніку “Канікулы з Богам” у Друі пры касцёле Святой Тройцы ў былым Пабернардынскім кляштары (Віцебская дыяцэзія). Праграма летніка складалася з трох асноўных частак: малітва, пазнаванне Божага Слова і Традыцыі Касцёла, адпачынак. Рэкалекцыі праводзілі святары з Навагрудка. Акрамя прабывання ў самой Друі міністранты мелі экскурсійныя выезды ў ...

Читать далее »

Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, якая адбудзецца з 26 па 28 ліпеня. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 26 ліпеня а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Росіцкія ўрачыстасці ...

Читать далее »

Праз 80 гадоў абраз Маці Божай Друйскай вярнуўся ў святыню

10 верасня ў Мёрскім дэканаце адбылася знамянальная гістарычная падзея. Дзякуючы Божаму Провіду, праз дамоўленасць паміж суседнімі парафіямі, абраз Маці Божай Друйскай, які 80 гадоў знаходзіўся ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце, быў перададзены парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Імпрэза распачалася ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце а 11-ай гадзіне. Звяртаючыся да парафіян, якія прыйшлі развітацца з абразом, пробашч ...

Читать далее »

Айцы марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, праслаўляючы Бога праз заступніцтва бласлаўлёных пакутнікаў з Росіцы Юрыя і Антонія. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 3 жніўня ў 8.00. Росіцкія ўрачыстасці сёлета адбудуцца 5-6 жніўня. Запіс па тэл: +37533 6612147 — а. Ілля Саўчанка МІС. Росіца чакае цябе!

Читать далее »

Маці Божая Бялыніцкая завітала ў Друю

У Друю ў касцёл Святой Тройцы намаганнямі пробашча парафіі кс. Сяргея Сурыновіча даставілі копію цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, укаранаванага 20 верасня Папскімі каронамі 260 год таму. Як паведамляе krynica.info, памаліцца ля абраза Маці Божай Бялыніцкай магчыма штодня да 12 верасня. Копія з фондаў музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук — найстаражытнейшая, найбольш блізкая да згубленага арыгінала.   Фота кс. Сяргея ...

Читать далее »

Восьмы мастацкі пленэр завяршыўся ў Друі

22 жніўня святой Імшой і вернісажам завяршыўся восьмы мастацкі пленэр у Друі, у якім прынялі ўдзел 25 мастакоў з усёй Беларусі. Цэлебрантам святой Імшы і ганаровым госцем імпрэзы стаў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі Святой Тройцы ў Друі кс. Сяргей Сурыновіч прывітаў прысутных, а таксама выказаў словы падзякі ардынарыю ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі