Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, якая адбудзецца з 26 па 28 ліпеня. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.
Пілігрымка распачнецца святой Імшой 26 ліпеня а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Росіцкія ўрачыстасці сёлета адбудуцца 28-29 ліпеня.
Унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.
Непаўналетнім удзельнікам неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў і вызначанага дарослага апекуна.
Рэгістрацыю можна прайсці, запоўніўшы гугл-форму>>
Запіс па тэл.: +375(33) 661-21-47 — кс. Ілля Саўчанка МІС, адказны за пілігрымку
Росіца чакае цябе!
для друку