Айцы марыяне запрашаюць у Росіцу на ўрачыстасці

Айцы марыяне традыцыйна запрашаюць ў Росіцу на малітоўную сустрэчу прысвечаную памяці благаслаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. У гэтым годзе споўнілася 80 год з дня іх пакутніцкай і хвалебнай смерці.

Праграма:

Пятніца, 28 ліпеня:

18.00 – святая Імша для пілігрымаў;
19.00 – вячэра для пілігрымаў;
20.00 – Акафіст росіцкім мучанікам;
21.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец;
22.00 – малітва праслаўлення з канферэнцыяй;

Субота, 29 ліпеня:

00.00 –  урачыстая святая Імша;
02.00 – працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа;
03.00 – Росіцкі крыжовы шлях;
04.30 – малітва праслаўлення;
07.30 – Літургія Усходняга абраду;
08.30 – сняданне;
10.00 – святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці;
12.00 – абед.

Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт.

Таксама плануецца, што ў Росіцу традыцыйна пойдзе пешая пілігрымка з Друі. Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць у ёй удзел.

Друя – Росіца (3 дні) — з 26 па 28 ліпеня, запіс па тэлефоне: +375 33 661 21 47 — а. Ілля Саўчанка МІС.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі