Персанальная выстава «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» святара з Друі. Фотафакт

У Браславе 3 і 4 чэрвеня праходзіла міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2023», паведамляе vitvesti.by. Заўсёды ладзяцца шматлікія конкурсы, творчыя спаборніцтвы і паказы прафесійных і самадзейных артыстаў. На два дні горад становіцца вялікай пляцоўкай, дзе кожны знаходзіць занятак па душы.

Фестываль адкрыўся персанальнай выставай «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» ксяндза з Друі Сяргея Сурыновіча. Святар рознабакова таленавіты чалавек, піша вершы, карціны, праводзіць міжнародныя плэнеры мастакоў. “Зарніцы” далі магчымасць пазнаёміцца з яго новымі работамі шырокаму колу гледачоў.

Наведаць выставу можна да 16 ліпеня.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі