У Дыяцэзіі

У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёнага святара, былога пробашча Мечыслава Багаткевіча

12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. Біскупы, святары, клерыкі, манахі і манахіні, а таксама свецкія вернікі засведчылі сваю гераічнасць у самыя складаныя часы пераследу і выпрабавання веры. Сярод той сотні людзей, якія аддалі жыццё за Хрыста і бліжніх, быў пробашч ...

Читать далее »

У Мёрах пройдзе турнір па міні-футболе сярод міністрантаў

З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі 11 ліпеня ў Мёрах пройдзе адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі. Праграма турніру: 09.00 — прыезд і рэгістрацыя каманд (касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, вул.Кірава, 7); 09.30 — супольная малітва; 10.00 — жараб’ёўка; 10.30 — міні-экскурсія «Гісторыя мёрскага касцёла»; 11.00 — адкрыццё турніру на ...

Читать далее »

Першакурснікі 1997 года Гродзенскай духоўнай семінарыі сустрэліся ў Задарожжы

4 чэрвеня 2024 года ў касцёле Найсвяцейшай Маці Божай Ласкавай у Задарожжы адбылося спатканне святароў-аднакурснікаў. 27 год таму 26 юнакоў-першакурснікаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі распачалі падарожжа да святарства, і вось цяпер ужо як пробашчы парафій, рэктар і выкладчыкі духоўнай семінарыі ці супрацоўнік дыяцэзіяльнай курыі, вырашаюць разнастайныя справы Касцёла ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Адмысловай нагодай для сустрэчы менавіта ў Задарожжы ...

Читать далее »

Па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія

У нядзелю, 2 чэрвеня, па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія. Верныя з усяго Віцебска сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага каб разам адзначыць свята Цела і Крыві Хрыста. Святая Імша пачалася з урачыстага ўвахода ў касцёл духавенства на чале з біскупам, які благаслаўляў прысутных. Потым быў акаджаны алтар і прачытана ўступная малітва: “Вось я з вамі ва ўсе дні аж ...

Читать далее »

Глыбокае: парафіяльная ўрачыстасць і сакрамант канфірмацыі з удзелам біскупа Алега Буткевіча

Вялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 26 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты дзень быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але шматлікія з нецярпеннем чакалі хвіліны, калі з’явіцца доўгачаканы госць – біскуп Алег Буткевіч, бо пэўная частка парафіян была гатова адкрыць сваё сэрца на ўмацаванне ...

Читать далее »

У Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст

26 мая ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, менавіта такі тытул мае святыня. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, гамілію прамовіў гаспадар парафіі ксёндз канонік Аляксей Асон. На ўрачыстую святую Імшу а 15-ай гадзіне сабраліся мясцовыя вернікі і госці з суседніх парафій. Перад Эўхарыстыяй адбылося маёвае набажэнста. ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў

22 мая  ў парафіі святога Антонія ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі на заканчэнне катэхетычнага  году. У спатканні прынялі ўдзел святары з Віцебскіх парафій, Полацка і Мёр.  Большасць удзельнікаў сустрэчы – гэта сёстры законныя і свецкія катэхеты, якія займаюцца катэхізацыяй дзяцей і моладзі. Сустрэча распачалася канфернцыяй, падчас якой кс. Антон Лагуненак, пробашч парафіі,  прыблізіў тэму катэхізацыі ў сучасным свеце. ...

Читать далее »

Першая Святая Камунія адбылася ў Браславе

У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з браслаўскай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым. Да Першай Камуніі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з с. Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў пажадаў дзецям надоўга запомніць гэты момант, ...

Читать далее »

Святары з Шуміліна адбываюць адміністрацыйны арышт

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 08 мая 2024 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ, святары з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. На дадзены момант вядома, што яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Айцец Анджэй – 15 сутак, айцец Павел – 10 сутак. Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух ...

Читать далее »

Мёрскія парафіяне здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў

11 мая вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый у Будславе, каб скласці свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Прыемнай нечаканасцю для пілігрымаў стала сустрэча і супольная малітва з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім. Аўтобусная пілігрымка да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у маі, калі няма ніякіх урачыстасцяў, на першы погляд падаецца нязвыклай, ...

Читать далее »