Пытанне, вынесенае ў загаловак, на першы погляд, падаецца не надта актуальным, дробязным. Але часам на практыцы мы сутыкаемся з няправільным ужываннем згаданых вышэй назоўнікаў, тым больш што блытаніны дадаюць, як гэта ні дзіўна, і некаторыя нашыя слоўнікі. Вось што піша чытачка “Каталіцкага весніка” спадарыня Наталля з Віцебска ў лісце ў моўную рубрыку газеты: “Я ўжо многа гадоў лічу сябе верніцай-практыкам. ...
Читать далее »Як правільна казаць па-беларуску?
“Нас кінулі на грошы… Задзяўбло ўсё, дастала!..” Ці можна ўжываць некадыфікаваную лексіку ў жывым маўленні?
Сённяшні выпуск моўнай старонкі прысвячаецца надзвычай важнай і неадназначнай праблеме: як мы мусім ставіцца да выкарыстання ў камунікацыі некадыфікаваных слоў, гэта значыць тых, якія не фіксуюцца ў слоўніках, знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы? Ідэю нам падказала пастаянная чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Вера С. з Докшыцкага раёна, якая і раней звярталася з пытаннямі ў нашую моўную рубрыку. Дык вось сп-ня Вера, ...
Читать далее »Гэта прыкольна? Гэта прышпільна? Ці, можа, гэта пацешна?
У папярэднім выпуску нашай моўнай старонкі мы разглядалі выкарыстанне ў беларускай мове, найперш у вуснай неафіцыйнай камунікацыі, назоўніка варушняк і дзеяслова варушыцца. Нагадаем, што нашаму назоўніку варушняк у рускамоўнай нефармальнай практыцы адпавядае лексема движуха (движ). І вось пасля выхаду чэрвеньскага нумара “Каталіцкага весніка” аўтар матэрыялу атрымаў з дзясятак водгукаў. А таксама пытанняў і прапановаў парэкамендаваць беларускія адпаведнікі для некаторых іншых ...
Читать далее »«Не спі! Варушыся! Больш варушняку!»
Сённяшні выпуск нашай моўнай старонкі прысвечаны не зусім звычайнай праблеме. Мы крыху пагаворым пра мэтазгоднасць ужывання ў беларускай мове канструкцый, якія б адпавядалі папулярным, асабліва ў асяроддзі моладзі, рускім выказванням кшталту движуха, движ. А ідэя абмеркавання абазначанай праблемы належыць чытачкам “Каталіцкага Весніка” з Віцебска спадарыням Наталлі К. і Марыне С. Яны ў лісце да аўтара моўнай рубрыкі сярод іншага пішуць: ...
Читать далее »Дамашняя птушка? Хатняя? А можа, свойская?
Тэму сённяшняга моўнага артыкула падказала чытачка “Каталіцкага Весніка” з Докшыцкага раёна спадарыня Вера С. Яна ў лісце да аўтара рубрыкі задае некалькі пытанняў, што датычаць правільнасці беларускага словаўжывання. Але асаблівую ўвагу звяртае на наступнае: “Вось ужо некалькі гадоў я гадую курэй, гусей, індыкоў у сваёй роднай вёсцы, куды вярнулася з горада. Гэта для мяне захапляльны занятак, я апякуюся сваімі птушкамі ...
Читать далее »Мець высокую ацэнку і добрую адзнаку. Як правільна па-беларуску?
Сярод слоў, дакладнасць ужывання якіх часта парушаецца, асаблівую ўвагу прыцягваюць назоўнікі ацэнка і адзнака. Яны дастаткова частотныя ў штодзённай камунікацыі, іх пастаянна выкарыстоўваюць і вучні, і іх бацькі, і, безумоўна, настаўнікі. Пры гэтым нярэдка згаданыя лексічныя адзінкі ўжываюцца памылкова, што можа ствараць пэўны моўны дыскамфорт. Якраз пра падобную сітуацыю піша чытачка “Каталіцкага Весніка” Ганна С. з Вілейшчыны. Спадарыня Ганна не ...
Читать далее »У хаце халодна. Трэба сёння тапіць. Ці так павінна быць па-беларуску?
Нагодай для сённяшняга матэрыялу нашай моўнай старонкі стаў допіс сталага чытача “Каталіцкага Весніка” спадара Уладзіміра з Шаркаўшчынскага раёна. Сярод некалькіх пытанняў, якія ён закранае ў сваім лісце, звяртае на сябе ўвагу адно, найбольш актуальнае, на наш погляд. Так, спадар Уладзімір, у прыватнасці, піша: “Даўно хацеў высветліць для сябе, як правільна па-беларуску сказаць. Маю на ўвазе сітуацыю, калі мы абаграваем хату. ...
Читать далее »На самой справе ці на самай справе? Як павінна быць па-беларуску?
Пытаннем, вынесеным у загаловак, зацікавілася чытачка “Каталіцкага весніка”, якая абазначыла сябе ў лісце да аўтара нашай моўнай старонкі вельмі сціпла: Л.М. (Мядзел). Зрэшты, не мае значэння, як чалавек сябе ідэнтыфікуе ў камунікацыі. Куды важней, якое пытанне яго цікавіць, што выклікае пэўную праблему. Дык вось Л.М. заўважае сярод іншага: “Напэўна, маё пытанне не вельмі важнае. Напэўна, не так часта мы сутыкаемся ...
Читать далее »У маладой сям’і нарадзіўся малыш. Ці так павінна быць па-беларуску?
Тэму гэтага моўнага артыкула падказала нам чытачка “Каталіцкага весніка” спадарыня Алена з Полацка. Сярод шэрагу чыста лінгвістычных пытанняў, якія яна адрасавала аўтару нашай моўнай рубрыкі, было, у прыватнасці, і такое: “Ці мэтазгодна выкарыстоўваць у беларускай мове слова малыш? Мая дачка працуе ў садочку, і я пастаянна чую ад яе выказванні накшталт яна выхоўвае дваіх малышоў; малыш патрабуе шмат увагі; разам ...
Читать далее »У вёску прыязджае аўталаўка: ці правільна гэта па-беларуску?
Нагодай для падрыхтоўкі гэтага моўнага артыкула стала пытанне нашай чытачкі спадарыні Валянціны з Глыбоччыны. Яна, у прыватнасці, піша: ”Да нас у вёску два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка. Як і ў іншыя вёскі… Даўно хацела спытаць, ці правільна мы ўсё ж называем гэты “магазін на колах” – аўталаўка? Надпіс на машыне зроблены па-руску, таму ўсе так і гавораць: прыйшла аўталаўка, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!