У Дыяцэзіі

Дэкрэт аб прызначэнні юбілейных святыняў на Святы 2025 год у Віцебскай дыяцэзіі

“Spes non confundit”, “надзея не расчаруе” (Рым 5, 5). “Я думаю пра ўсіх пілігрымаў надзеі, якія прыбудуць у Рым, каб перажыць Святы Год, а таксама пра тых, хто, не маючы магчымасці дабрацца да горада апосталаў Пятра і Паўла, будзе святкаваць яго ў мясцовых Касцёлах. Няхай для кожнага гэта будзе падзеяй жывой і асабістай сустрэчы з Панам Езусам, “брамай” збаўлення (Ян ...

Читать далее »

У Полацку прайшла калядная пастырская сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі

17 снежня полацкая парафія cвятога Андрэя Баболі гасцінна прымала на сваёй тэрыторыі з’езд святароў і манаскіх асобаў з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з пастырам дыяцэзіі. Але гэта была своеасаблівая – святочная. Вырашыўшы розныя пытанні з прадстаўнікамі курыі, святары і сёстры праслухалі канферэнцыі. Айцец Сяргей Більдзіс ...

Читать далее »

Прадстаўнікі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у абласным злёце валанцёраў «сярэбранага» ўзросту

У гонар Міжнароднага дня валанцёра ў Віцебску прайшоў ІІІ абласны злёт валанцёраў «сярэбранага» ўзросту, паведамляе vitbichi.by. Удзельнікі з Віцебскай вобласці з’ехаліся ў Лядовы палац. Там можна было агледзець цудоўныя выставы вырабаў, зробленыя рукамі валанцёраў і іх падапечных, пачуць у іх выкананні песні і ігру на музычных інструментах, убачыць танцавальныя нумары. Гучалі смех і музыка, свяціліся запалам вочы. Як належыць мерапрыемству ...

Читать далее »

Як быць сведкам евангельскага радыкалізму разважалі мужчыны разам з біскупам Аляксандрам Яшэўскім у Оршы

Ад 29 лістапада па 1 снежня 2024 года ў касцёле св. Юзафа ў горадзе Орша адбыліся духоўныя практыкаванні для мужчын. Тэма рэкалекцый – “Быць сведкам евангельскага радыкалізму”. У іх прынялі ўдзел мужчыны з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды, Паставаў, Барысава і Оршы. Канферэнцыі чытаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB: «Быць сведкам і сведчыць – гэта не абстрактная ідэя, а ...

Читать далее »

Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі прайшоў у Полацку

У суботу, 23 лістапада, у парафіі святога Андрэя Баболі адбыўся XXXIX Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі пад назвай «Тыя, хто спадзяецца на Пана ідуць нястомна». На Сусветны дзень моладзі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся каля 120 маладых людей з Полацку, Наваполацку, Віцебска, Глыбокага, Пастаў, Докшыц, Браслава, Варапаева і іншых гарадоў. Сустрэча распачалася з прывітання і ўступнага слова душпастыра ...

Читать далее »

Ва ўрачыстасць святога Язафата ў Мёрах ушанавалі яго рэліквіі

12 лістапада ў гонар св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі і парафіі ў Мёрах святочную Эўхарыстыю ўзначаліў ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне. Сярод прысутных святароў на ўрачыстасці былі кс. Уладзіслаў Шарковіч, пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах і кс.Іван Кароткін, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Лужках. ...

Читать далее »

У Лепелі прайшла чарговая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі

12 лістапада ва ўрачыстасць галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі  св. Язафата Кунцэвіча, у касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылася сустрэча духавенства з біскупам Алегам Буткевічам. Месца было выбрана нездарма, бо менавіта ў гэтым годзе Лепельская парафія адзначае 420 гадоў свайго існавання, а ў мінулым годзе адзначаўся 400-гадовы юбілей мучаніцкай смерці св. Язафата. Вырашыўшы розныя пытанні з прадстаўнікамі курыі, набыўшы літаратуру ў ...

Читать далее »

У Віцебску прайшла сустрэча катэхетаў дыяцэзіі

З 8 па 10 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзіла спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. На працягу гэтых дзён яны разважалі над тэмай аўтарытэту ў Касцёле. Сустрэча пачалася вечарам у пятніцу з Эўхарыстыі, падчас каторай удзельнікі памаліліся за памерлых. Пасля чаго ў цёплай сямейнай атмасферы павячэралі і выслухалі ўводную канферэнцыю, якую прадставіў доктар кс. кан. Валерый Марціноўскі. Першы ...

Читать далее »

Падведзены вынікі мастацкага конкурсу, прысвечанага срэбнаму юбілею Віцебскай дыяцэзіі

10 лістапада ў Віцебску адбыўся фінал конкурсу малюнка, які праводзіўся з нагоды 25-цігоддзя Віцебскай дыяцэзіі. Святкаванне распачалі Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас святой Імшы Пастыр прывітаў прысутных і параўнаў удзельнікаў конкурсу да ўбогай удавы, якая аддала Богу ўсё, што мела.  Усе, хто прымае ўдзел, бескарысна аддае Богу тое, што мае, а менавіта свой талент. Пасля літургіі ўсе накіраваліся ...

Читать далее »

Дзень святога Губерта адзначыла парафія св. Казіміра ў Лепелі

9 лістапада 2024 года святая Імша ў касцёле Святога Казіміра адбылася незвычайная. Менавіта ў гэты дзень парафіяне, лепяльчане і госці горада шанавалі святога Губерта, які з’яўляецца апекуном паляўнічых і леснікоў. А дзясятай гадзіне раніцы пачалася Эўхарыстыя, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Урачыста ў будынак касцёла падчас Імшы быў унесены абраз святога Губерта, прывезены ажно з Пінскай дыяцэзіі. Дарэчы, ...

Читать далее »