Запрашаем на цыкл канферэнцый з сэрыі: «Дамініканская Духоўнасць», у якім прадстаўляем выбраных дамініканскіх святых і шлях, на якім яны дасягнулі свайго духоўнага развіцця.
Бліжэйшае спатканне 25 студзеня (суббота) па адрасе: горад Віцебск, вул. 3-Гарадокская 3 (парафіяльны дом).
Будзем знаёміцца з святой Кацярынай Сіенскай, якая жыла ў XIV стагоддзі, калі Касцёл перажывал складаны час унутраннага раздзелу. Сам Хрыстус праз містычны дыялог інспіраваў яе да старанняў пра вяртанне еднасці Касцёла.
Расклад:
10.45 — Канферэнцыя: «Кацярына Сіенская — пярліна Дамініканскага ордэна.»
12.00 — перапынак на каву
13.00 — абед
14.00 — спектакль-«Марыя Магдалена» на пабудове тэкстаў Кацярыны Сіенскай, у пастаноўцы а. Міхала Ермашкевіча ОР
