У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 4 студзеня адбылася калядная сустрэча суполак «Маці ў малітве». Прысутнічалі маці з Шуміліна, Талачына, Оршы, Полацка і ўсіх віцебскіх парафій.
На гэтае спатканне прыехалі прынялі дзве мамы з Мінска і Людміла Губіна, кіраўнік руху «Маці ў малітве» ва ўсёй Беларусі. Усяго было 56 удзельнікаў.
Пасля цёплых слоў Людмілы Губінай маці накіраваліся на канферэнцыю, якую правёў кс. доктар Валерый Марціноўскі. Сваю прамову ён прысвяціў мацярынству. Працягнулі сустрэчу адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Пасля малітвы адбыліся пажаданні і дзяленне аплаткам. Завяршылася сустрэча смачным пачастункам і святочным спектаклем. Сямейная атмасфера, радасць і супакой засталіся ў сэрцах удзельнікаў.
с. Антонія Тарноўская
