14 студзеня ў Глыбокім прайшла першая арганізацыйная сустрэча біскупа Алега Буткевіча, супрацоўнікаў рэабілітацыйнага цэнтра “Светач” і святароў адказных за справы цвярозасці ў Віцебскай дыяцэзіі.
Каб яшчэ лепш распрацаваць план дзеянняў душпастырства, кожны прысутны на сустрэчы меў магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, прапановамі і вопытам працы і выздараўлення.
У нашай ментальнасці ёсць праблема з назвай “алкаголік”. Усе баяцца называць па імені. Трэба змяняць спосаб мышлення. Алкаголік – гэта пацвярджэнне хваробы, а не прысуд ці прыніжэнне. Бо часта чалавек паводзіць сябе самаўпэўнена – “са мной гэта не здарыцца”. І галоўная заданне паказаць залежнаму чалавеку, што існуе магчымасць выйсці з гэтай праблемы.
Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча адказным за душпастырства цвярозасці з 2024 года прызначаны кс. Чэслаў Куцмеж SCI.
Марына Сінкевіч
