Дзеці з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі

11 студзеня пры пасрэдніцтве Карытас Віцебскай дыяцэзіі дзеці з віцебскай парафіі св. Уладзіслава павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі.

Маленькія вернікі паказалі бацькам і дзецям святочную батлейку – аповед пра нараджэнне Божага Сына. Падчас выступлення гучалі калядкі і ладзіліся карагоды вакол ялінкі.

Варта адзначыць, што парафіяне з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску спецыяльна адаптавалі змест батлейкі, каб дзеці з разладам аўтыстычнага спектра змаглі лягчэй зразумець сэнс свята Божага Нараджэння.

Напрыканцы сустрэчы дзеці з цэнтра карэкцыйнага навучання атрымалі салодкія падарункі ад Віцебскага Карытас.

Супрацоўнікі цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, кс. Віктар Жук – пробашч парафіі св. Уладзіслава — і кс. Віктар Місевіч – дырэктар Віцебскага Карытас – дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

Карытас Віцебск мае патрэбу ў Вашай дапамозе. Каб падтрымаць нас, перавядзіце, калі ласка, ахвяраванне праз сістэму «Разлік» (АРІП).
— Сістэма «Разлік» (АРІП) (Альбо код паслугі 202783)
— Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
— Рэлігійныя аб’яднанні
— Карытас Віцебскай дыяцэзіі
— Ахвяраванне
Дзякуй за вашу падтрымку! Кожны месяц дырэктар Карытас кс. Віктар Місевіч за ўсіх дабрачынцаў адпраўляе св. Імшу.
для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі