Карытас Віцебск дапамог бежанцам з Украіны

4 верасня Карытас Віцебск перадаў дапамогу бежанцам з Украіны, якія знаходзяцца ў Крызісным цэнтры Чырвонага Крыжа ў Віцебску.

У Крызісным цэнтры зараз жывуць людзі рознага ўзросту і стану, у тым ліку хворыя і сем’і з дзецьмі. З клопатам пра патрэбы кожнага Карытас перадаў ім харчовыя наборы, канцылярскія прыналежнасці для школьнікаў і заплечнік.

Падчас сустрэчы дырэктар Карытас Віцебск кс. Віктар Місевіч шчыра паразмаўляў з пастаяльцамі Цэнтра. У кожнага з гэтых людзей — свая непаўторная і трагічная гісторыя міграцыі, але тут яны знайшлі часовы прытулак і адпаведную дапамогу для пачатку новага жыцця.

Лаліта Арлоўская

для друку для друку