8 студзеня, у першы дзень пасля канікул, дзеці з парафіі св. Андрэя Апостала паказалі батлейку пад назвай «Калядны настрой».
Каб лепш зразумець у чым сэнс святкавання і сапраўднага каляднага настрою акцёры прадставілі гісторыю Божага Нараджэння і аддалі хвалу Нованароджанага Пану. Усё гледачы, вучні і настаўнікі школы сваю ўдзячнасць выказалі апладысментамі.
Янушэўская Вілана
