Налета Лынтупская парафія будзе святкаваць 125-годдзе ад пачатку будаўніцтва касцёла св. Апостала Андрэя. Як у невялікім мястэчку паўстала вялікая святыня, каторая нават сучаснікам падавалася агромністай? Паспрабуем адказаць на гэтае пытанне. У гісторыі сакральнай архітэктуры ёсць перыяд імклівага росквіту касцельнага будаўніцтва, падчас якога на тэрыторыі Беларусі за кароткі час у вялікай колькасці паўсталі святыні высокай эстэтычнай вартасці. Гэты перыяд пачынаецца напярэдадні ...
Читать далее »Архив меток: Лынтупы
Падтрымайма святара, які ў вязніцы!
Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Лынтупскай парафіі кс. Аляксандра Барана, суд у Паставах 4 красавіка прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Яго асудзілі за дзеянні ў сацсетках паводле двух адміністрацыйных артыкулаў — 24.23 «несанкцыянаванае пікетаванне» (за выяву бел-чырвона-белага сцяга разам з украінскім сцягам на аватарцы) і 19.11 «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (лайкі і каментары пад публікацыямі інфармацыйных старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі»). Святара затрымалі ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч узяў удзел у парафіяльным фэсце ў гонар святога Андрэя ў Лынтупах
30 лістапада, у свята святога апостала Андрэя, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Лынтупы — беларускае мястэчка на мяжы з Літвой, дзе ўзяў удзел у парафіяльным фэсце і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі групе мясцовых вернікаў. Вернікі парафіі даўняга Віленскага краю, якая цяпер адносіцца да Пастаўскага дэканату Віцебскай дыяцэзіі, на чале са сваім пробашчам ксяндзом Аляксандрам Баранам шчыра прывіталі арцыпастыра як дарагога госця ...
Читать далее »Адпачынак для дзяцей і моладзі з Лынтупскай парафіі
21 жніўня сорак дзяцей з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах наведалі з экскурсіяй парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Спачатку групу ўрачыста сустрэлі з конным эскортам пад жывую музыку і запрасілі акунуцца ў гісторыю Беларусі ў суправаджэнні экскурсавода. Дзеці і моладзь наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўку язычніцтва і капішча. Далей чакала прыстань варагаў. Дзяцей пракацілі па рацэ на драккары, затым ...
Читать далее »Моладзь з Лынтупаў брала ўдзел у 31 Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы
Прыгоды трохтыднёвага жыцця ў Польшчы для моладзі з парафіі Св. Андрэя Апостала пачаліся ўжо ў жніўні 2018 года, калі мы занялі І месца ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тады моладзь і атрымала запрашэнне да ўдзелу ў Міжнароднай Парафіядзе і на двухтыднёвы адпачынак на моры ў Польшчы. Пачалося падарожжа па Польшчы 23 чэрвеня 2019 года ў Лэбе на ...
Читать далее »У Лынтупах і Віцебску «Карытас» правёў мерапрыемствы для дзяцей
З нагоды Дня абароны дзяцей, які ў нашай краіне адзначаецца 1 чэрвеня, 2 чэрвеня ў парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах зладзілі сапраўднае свята для маленькіх жыхароў. Распачалося малітвай за дзяцей на святой Імшы, а затым ў парафіяльным араторыі працягнулася імпрэза танцамі, песнямі, сцэнкай і конкурсамі. Каля 100 дзяцей з Лынтуп і Палесся, якія прымалі актыўны ўдзел у жыцці араторыя, ...
Читать далее »Бласлаўленне страваў у аддаленых вёсках Лынтупскай парафіі
20 красавіка, у Вялікую суботу, вернікі Лынтупскай парафіі Святога Апостала Андрэя масава накіраваліся ў мясцовы касцёл, каб па традыцыі асвяціць велікодную ежу. Ксёндз Аляксандр Баран, які служыць у касцёле ў Лынтупах, не забыўся перад Вялікаднем і пра тых людзей, якія па розных прычынах не маюць магчымасці прыехаць у гарадскі пасёлак з навакольных вёсак. У асноўным гэта састарэлыя жыхары аддаленых вёсак ...
Читать далее »У Лынтупах адбыўся карнавал для дзяцей
9 студзеня ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб праслаўляць Бога ў таямніцы Нараджэння Хрыста. Сустрэча пачалася з чытання ўрыўка з Евангелля паводле Лукі аб нараджэнні Пана Езуса, які зачытаў ксёндз Аляксандр Баран, і дзялення аплаткам. Такая сустрэча стала ...
Читать далее »Андрэйкі для дзяцей і моладзі прайшлі ў Лынтупах
Адвэнт, што распачнецца ў гэту нядзелю, і парафіяльны адпуст у гонар святога Андрэя Апостала сталі падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада, у нашым парафіяльным араторыі адбылася святочная сустрэча — Андрэйкі. У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтупаў і Палесся. Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе ...
Читать далее »Дзень дзяцей у Лынтупах
3 чэрвеня 2018 года ў Лынтупах пры парафіяльным араторыўме адбыўся канцэрт з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Святкаванне распачалося ўрачыстай святой Імшой у Касцёле св. Андрэя Апостала ў Лынтупах, падчас якой мы маліліся ў інтэнцыі ўсіх дзяцей. Ксёндз пробашч Аляксандр Баран падкрэсліў, якім вялікім дарам для ўсіх бацькоў і ўсяго Касцёла з’яўляецца кожнае ДЗІЦЯ, а таксама, як важна клапаціцца пра ...
Читать далее »