З нагоды Дня абароны дзяцей, які ў нашай краіне адзначаецца 1 чэрвеня, 2 чэрвеня ў парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах зладзілі сапраўднае свята для маленькіх жыхароў. Распачалося малітвай за дзяцей на святой Імшы, а затым ў парафіяльным араторыі працягнулася імпрэза танцамі, песнямі, сцэнкай і конкурсамі. Каля 100 дзяцей з Лынтуп і Палесся, якія прымалі актыўны ўдзел у жыцці араторыя, атрымалі прызы. Аніматары «Дабрыні» за дапамогу ў працы з малодшымі дзецьмі таксама атрымалі падарункі.
У Віцебску быў арганізаваны бясплатны паход у кіно. Хлопчыкі і дзяўчынкі засталіся задаволеныя сеансам мастацкага фільма «Аладзін» і прызналіся, што выдатна правялі час.
Па матэрыялах caritas-vitebsk.by
