20 красавіка, у Вялікую суботу, вернікі Лынтупскай парафіі Святога Апостала Андрэя масава накіраваліся ў мясцовы касцёл, каб па традыцыі асвяціць велікодную ежу.
Ксёндз Аляксандр Баран, які служыць у касцёле ў Лынтупах, не забыўся перад Вялікаднем і пра тых людзей, якія па розных прычынах не маюць магчымасці прыехаць у гарадскі пасёлак з навакольных вёсак. У асноўным гэта састарэлыя жыхары аддаленых вёсак Лынтупскай парафіі, дзе ксяндза Аляксандра любяць і заўсёды чакаюць — у незалежнасці ад даты ў календары! Светлых шчырых эмоцый ад сустрэчы са святаром шмат кожны раз, а ў такі перадсвяточны дзень — асабліва!
Хвалюе толькі тое, што, аб’язджаючы з ксяндзом аддаленыя вёскі перад Вялікаднем, з кожным годам бачыш усё большае завяданне (амаль знікненне) вёсак і рэзкае памяншэнне колькасці мясцовых жыхароў.
Альфрэд Мікус, vk.com
для друку