8 студзеня, у першы дзень пасля канікул, дзеці з парафіі св. Андрэя Апостала паказалі батлейку пад назвай «Калядны настрой». Каб лепш зразумець у чым сэнс святкавання і сапраўднага каляднага настрою акцёры прадставілі гісторыю Божага Нараджэння і аддалі хвалу Нованароджанага Пану. Усё гледачы, вучні і настаўнікі школы сваю ўдзячнасць выказалі апладысментамі. Янушэўская Вілана
Читать далее »У Дыяцэзіі
Валанцёры «Карытас» наведалі крызісны цэнтр для бежанцаў і павіншавалі іх з Божым Нараджэннем
7 студзеня валанцёры Карытас Віцебскай дыяцэзіі наведалі крызісны цэнтр Чырвонага крыжа ў Віцебску і павіншавалі яго жыхароў са святам Божага Нараджэння. Валанцёры Карытас разам з бежанцамі спявалі калядныя песні, гулялі, маліліся і дзялілі святочны стол, дзелячыся цяжкасцямі і спадзяваннямі. Крызісны цэнтр для бежанцаў у Віцебску быў арганізаваны Чырвоным крыжам у 2022 годзе з-за вялікай колькасці бежанцаў з Украіны, якім патрэбна ...
Читать далее »Карытас Віцебскай дыяцэзіі павіншаваў з Божым Нараджэннем дзяцей з парушэннем развіцця
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, маладыя валанцёры на чале з дырэктарам Карытас Віцебскай дыяцэзіі наведалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў спецыялізаваным доме дзіцяці і павіншавалі іх са святам Божага Нараджэння. Галоўным пунктам віншавальнай праграмы стала інтэрактыўная батлейка з выкарыстаннем роставых лялек, праз якую дзецям, іх родным і супрацоўнікам спецыялізаванага цэнтра нагадалі пра сэнс Божага Нараджэння. Пасля гэтага ўважлівыя гледачы ...
Читать далее »Юбілейны конкурс каляднай песні прайшоў у Мёрах (+відэа)
Распачынаць новы год з праслаўлення Хрыста Нованароджанага на фестывалі “Зорка Бэтлеема” – добрая шматгадовая традыцыя. А 2025 год стаў асаблівым. Трэцяга студзеня ўжо 20 раз мёрскі дом культуры збіраў гасцей з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку конкурсу прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён нагадаў як анёлы першыя абвясцілі нараджэнне Езуса Хрыста радасным спевам, а сёння прысутныя маюць магчымасць ...
Читать далее »Сямейны фестываль прайшоў у Віцебскай катэдры
Першы парафіяльны фестываль сям’і адбыўся 29 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. На працягу некалькі тыдняў парафіян да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве заахвочваў пробашч кс. канонік Валерый Марціноўскі, каб у творчы спосаб расказаць пра сябе, сям’ю, падрыхтаваць пачастунак і бліжэй пазнаеміцца паміж сабой. Парафія – гэта вялікая сям’я, у якой кожны мае свае месца ...
Читать далее »Калядны выпуск праграмы «Вечерний Витебск»
Напярэдадні свята Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і дырэктарам дабрачыннай арганізацыі «Карытас» кс. Віктарам Місевічам. Падчас перадачы біскуп Алег падзяліўся тым, як добра падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Кс. Віктар Місевіч распавёў пра дабрачынную арганізацыю «Карытас» і розныя напрамкі яе дзейнасці у дыяцэзіі, у тым ліку дапамога людзям з дыменцыяй і ...
Читать далее »У другі дзень святкавання Божага Нараджэння ў Віцебску прайшоў Фестываль батлеек (+відэа)
26 снежня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся ўпершыню Фестываль батлеек, бо апошнія гады традыцыйна пасля свята Божага Нараджэння праводзіўся менавіта конкурс калядных прадстаўленняў. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Святой Тройцы (Глыбокае), парафія Маці Божай Фацімскай (Шуміліна), парафія св. ...
Читать далее »Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2024
Віцебск, Божае Нараджэнне 2024 Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “… Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў” (Лк 2,30-31). Словы прарока Сімяона, якому было прадказана ўбачыць Месію, нясуць у сабе адначасова радасць і надзею. Радасць ад спаўнення атрыманага абяцання і надзею, якая ахоплівае не проста асобнага чалавека, але ўвесь свет. Крыніцай гэтай ...
Читать далее »У Карытас Віцебскай дыяцэзіі прайшлі аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа
19 і 21 снежня ў рэсурсным цэнтры Карытас Віцебскай дыяцэзіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа Алега Буткевіча. 19 снежня прайшла сустрэча для людзей старэйшага ўзросту, якія перыядычна атрымліваюць дапамогу ад Карытас. У цёплай сямейнай атмасферы яны дзяліліся добрымі пажаданнямі, спадзяваннямі і радасцю надыходзячага свята. Аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў адбылася 21 снежня. На пачатку сустрэчы усіх прывіталі біскуп Алег ...
Читать далее »Карытас наведаў дыялогавую пляцоўку ў санаторыі «Жамчужына»
20 снежня дырэктар Карытас Віцебск ксёндз канонік Віктар Місевіч і намеснік дырэктара Крысціна Дулебава прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Мерапрыемства прайшло на базе санаторыя «Жамчужына». У перадсвяточнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі хвалюючыя пытанні аб ільготах, відах дапамогі і многае іншае з чым сутыкаюцца сем’і з дзецьмі з інваліднасцю. З нагоды свята Божага Нараджэння, да ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!