У Віцебскай дыяцэзіі пройдзе конкурс на веданне Святога Пісання

Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIІ Дыяцэзіяльным  конкурсе на веданне Святога Пісання.

Тэма біблійнага конкурсу — «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана».

Можна пачынаць рыхтавацца, чытаючы Біблію ў наступных раздзелах:

      • Мц 26,1 — 28,20;
      • Мк 14,1 — 16,20;
      • Лк 22,1 — 24,53;
      • Ян 13,1 — 21,25.

Цікавай адметнасцю конкурсу з’яўляецца тое, што ўпершыню змогуць прыняць удзел не толькі дзеці школьнага ўзросту, але і дарослыя: бацькі і апекуны дзяцей.

Фінал конкурсу на веданне Святога Пісання пройдзе ў Віцебскай катэдры.

Даты правядзення будуць паведамлены пазней. Сачыце за абвесткамі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі