Мужчын запрашаюць на рэкалекцыі на байдарках

Рэкалекцыі на байдарках. 2016 год

З 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе праходзіць мужчынскае паломніцтва ў форме 4-хдзённага сплаву на байдарках. У ходзе рэкалекцый будуць разважанні над Словам Божым і духоўныя заняткі на тэму «Малітва ў жыцці мужчын», якія будзе праводзіць душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі а. Віталь Сапега OP.

Мужчынская пілігрымка на байдарках — гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення, добрая магчымасць пабыць у кампаніі хрысціянскіх мужчын і пагутарыць на чыста мужчынскія тэмы. Сплаў на байдарках будзе адбывацца па маляўнічай рацэ Друць, якая працякае праз Віцебскую і Магілёўскую вобласці. Наяўнасць вопыту байдарачных паходаў не абавязковая.

Рэкалекцыі на байдарках. 2016 год

Кошт за 4 дні — 120 рублёў з чалавека, у якія ўваходзіць арэнда байдарак, намётаў, спадарожнага інвентара, харчаванне, а таксама аплата інструктара.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Кантактныя тэл. +37529306 2222, +37533306 2222

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі