29 мая ў Віцебскай катэдры адбыўся фінал ІІІ Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання-2021. У ім прыняло ўдзел 47 дзяцей (26 з малодшай катэгорыі да 11 гадоў, 21 са старэйшай, 12-14 гадоў уключна) з 13 парафій Віцебскай дыяцэзіі і (упершыню!) 5 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дзеці рыхтаваліся да гэтага дня некалькі месяцаў: вывучалі кнігі Тобія і Евангелле паводле Мацвея, а таксама ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
«Будаваць новую Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на фэсце ў Глыбокім
Глыбоцкі касцёл асвечаны пад тытулам Святой Тройцы, таму ў гэтым годзе свята ў парафіі прыпала на 30 мая. Пачалося яно з урачыстай сустрэчы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў якасці ганаровага госця быў запрошаны на парафіяльную ўрачыстасць. Іерарха сустракалі на прыкасцельнай плошчы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч, міністранты і вернікі. Пасля прывітальных словаў арцыбіскупу ўручылі хлеб-соль і ўсе накіраваліся ў храм. ...
Читать далее »У Глыбокім маліліся за выпускнікоў сярэдніх школ
29 мая глыбоцкія адзінаццацікласнікі дзякавалі Богу за гады вучобы ў школе і прасілі аб Божым бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях. Яшчэ на самым пачатку Літургіі кс. Мікалай Ціхановіч запрасіў выпускнікоў і бацькоў да сакраманту пакаяння, каб змаглі ачысціць свае сэрцы і паяднацца з Госпадам. Падчас Імшы пробашч парафіі маліўся за выпускнікоў, “каб ішлі дарогай праўды, справядлівасці і любові. Прашу каб ...
Читать далее »Два новапрэзбітары-беларусы ў супольнасці палатынаў. Адзін паходзіць з Віцебскай дыяцэзіі
8 мая ў семінарыйным касцёле Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча) прэзбітэрскае пасвячэнне ў супольнасці палатынаў прынялі два беларусы — дыякан Руслан Пецкелюн SAC з Воранава (Гродзенская дыяцэзія) і дыякан Павел Зайцаў SAC з Талачына (Віцебская дыяцэзія). Пасвячэнне чатыром кандыдатам да святарства ўдзяліў дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Рафал Маркоўскі. Іерарх, звяртаючыся да дыяканаў, нагадаў, што ў Вячэрніку Хрыстус аб’явіў сваім апосталам ...
Читать далее »Сальватарыяне пра свайго беатыфікаванага заснавальніка
15 мая 2021 гога заснавальнік супольнасці сальватарыянаў айцец Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан быў беатыфікаваны. Гэта стала магчымым, калі Кангрэгацыя па справах кананізацыі прызнала цудам аздараўленне дзяўчынкі з Бразіліі праз яго заступніцтва. Беатыфікацыя заснавальніка — вялікая радасць для сальватарыянаў: святароў, братоў, сясцёр і свецкіх асоб, якіх налічваецца больш за пяць тысяч. Сальватарыяне, якія нясуць служэнне ў Браславе, распавядаюць пра ролю ...
Читать далее »Асвячэнне прыдарожнага крыжа і фэст у гонар святога Андрэя Баболі адбыліся ў вёсцы Дворнава
16 мая, у вігілію ўрачыстасці святога Андрэя Баболі, вернікі лужкаўскай парафіі сабраліся ў вёсцы Дворнава (Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) на традыцыйны фэст, бо капліца, якая знаходзіцца там, тытулована імем святога мучаніка. Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначаліў кс. Ян Пугачоў, пробашч парафіі ў Германавічах. У Літургіі ўдзельнічалі таксама кс. Уладзімір Шыдлоўскі і кс. Генадзь Рэйшэль. Гамілію прамовіў кс. Уладзімір, які звярнуў ...
Читать далее »Глыбоцкая «Кропка адліку» адзначыла сваё 17-годдзе
Глыбоцкая «Кропка адліку» адзначыла сваё 17-годдзе. Такую назву носіць група Ананімных Алкаголікаў, якая ўзнікла ў красавіку 2004 года. На Глыбоччыне пачаўся рух АА па праграме “12 крокаў”. З той пары людзі, якія хочуць пазбавіцца залежнасці, збіраюцца пры парафіі Святой Тройцы кожную нядзелю. Усяго праз групу прайшло каля сямі дзясяткаў чалавек: частка засталася ў групе, нехта прыйшоў і пайшоў. Удзельнікі радыя ...
Читать далее »У Браславе развіталіся з татам біскупа Алега Буткевіча
17 мая ў Браславе адбылося развітанне з Чаславам Буткевічам — бацькам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і сясцёр эўхарыстак Алы Буткевіч SJE і Ганны Буткевіч SJE. Часлаў Буткевіч адышоў у вечнасць 15 мая ва ўзросце 76 гадоў ад пнеўманіі ў Віцебскім абласным шпіталі. Падтрымаць сям’ю ў жалобе ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць тата біскупа Алега Буткевіча (абноўлена)
Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 15 мая 2021 года адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Часлаў Буткевіч, тата біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Сп. Чаславу было 76 гадоў. Прычынай смерці стала пнеўманія. Пахаванне св.п. Часлава Буткевіча адбудзецца ў панядзелак 17 мая ў 11.00 у Браславе. Выказваем шчырыя спачуванні Яго Эксцэленцыі біскупу Алегу Буткевічу ...
Читать далее »«Каб мы былі падобныя на святога Мікалая»: у Дзеркаўшчыне прайшоў парафіяльны адпуст
9 мая Дзеркаўшчынская святыня была цалкам запоўнены вернікамі. На ўрачыстасць прыбылі кс. Яўген Шымановіч з Глыбокага, дыякан Віктар Мялешка OFMConv, а. Вальдэмар Куява OFMConv з Удзела, кс. Віталь Бяленік з Падсвілля, кс. Дзмітрый Рацько з Празарокаў, кс. Андрэй Таўрук з Канстанцінава. Напачатку святой Імшы усіх прывітаў вікарый з Глыбокага кс. Яўген, які даязджае сюды з пастырскай паслугай, і запрасіў кс. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!