У Дыяцэзіі

Яшчэ два святары затрыманы ў Віцебску (абноўлена)

У другой палове дня 8 снежня ў Віцебску былі затрыманыя айцец Віктар Жук, езуіт, пробашч мясцовай парафіі святога Уладзіслава, а таксама айцец Аляксей Варанко, вікарый грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, паведамляе catholic.by. Святары былі затрыманыя і дастаўленыя ў Першамайскі РАУС г. Віцебска, дзе будуць знаходзіцца да суду, прызначанага на 9 снежня. Як паведамілі родныя аднаго з затрыманых святароў, суд будзе праходзіць ...

Читать далее »

Паведамленне біскупа Алега Буткевіча ў сувязі з арыштам кс. Вячаслава Барка

3 снежня 2020 г. пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Полацкі дэканат) кс. Вячаслаў Барок паводле пастановы суда Расонскага раёна быў асуджаны на 10 сутак арышту па артыкуле 17.10 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь па абвінавачванні ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі». Падставай для судовага працэсу стала публікацыя на асабістай старонцы святара ў адной з сацыяльных сетак плакату ...

Читать далее »

Падтрымайма святара, які ў вязніцы!

Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Расонскай парафіі Вячаслава Барка, суд у Расонах 3 снежня прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Яго асудзілі за тое, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размясціў працу мастака Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм». У сувязі з тым, што на малюнку прысутнічае выява нацысцкай свастыкі, публікацыя малюнка святаром была расцэненая як дэманстрацыя нацысцкай сімволікі. — Ніякага нацысцкага ...

Читать далее »

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі стварыла свой сайт

«Інтэрнэт ёсць дар Божы. Ён дае нам сапраўды бязмежныя магчымасці для чалавечага яднання і праявы салідарнасці», – гаворыцца ў тэксце паслання Папы Францішка да паствы з нагоды 50-га Сусветнага дня сацыяльных камунікацый. Дарагая моладзь! У Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явілася свая інтэрнэт-старонка ddm-vicebsk.by, дзе змешчана ўся інфармацыя пра дзейнасць ДДМ. Тут вы знойдзеце шмат цікавага, а менавіта: наша праца для моладзі, ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць маці Генеральнага Вікарыя Віцебскай дыяцэзіі

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Аліна Марыя Кісель, мама кс. пралата Францішка Кісяля, Генеральнага Вікарыя Віцебскай дыяцэзіі. Аліна Марыя Кісель памерла ва ўзросце 90 гадоў. Пахаванне адбудзецца ў нядзелю 29 лістапада 11.00 ў Мосары. Выказваем шчырыя спачуванні кс. пралату Францішку Кісялю з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго ...

Читать далее »

Сто гадоў легалізацыі абортаў. Малітва перапрашэння за грахі супраць жыцця пройдзе ў парафіях Беларусі

18 лістапада 1920 года, дакладна сто гадоў таму ў Савецкай Расіі пастановай Народных камісарыятаў Аховы здароўя і Юстыцыі «Аб ахове здароўя жанчын» дазволена бясплатнае правядзенне абортаў у савецкіх бальніцах. Гэты закон закрануў ўсю былую Расійскую Імперыю, уключаючы сённяшнія тэрыторыі Беларусі, Украіны, Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. Гэты дзень з’яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе назваў Ян ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльныя «Андрэйкі» ў Глыбокім адменены

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што музычна-евангелізацыйная праграма «Андрэйкі», запланаваная на 28 лістапада ў Глыбокім, на жаль не адбудзецца. Аніматары і кіраўнік ДДМ кс. Алег Хмылко шчыра просяць маладых людзей не сумаваць, больш актыўна маліцца аб выбаўленні нашай краіны і ўсяго свету ад каранавірусу і берагчы сябе. І таксама складаюць надзею на сустрэчу ў хуткім часе.

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне развіталіся з ксяндзом Леанідам Мозгелем

Пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне адышоў да Пана 9 лістапада, за дзень да гэтага памерла яго маці – спадарыня Станіслава Мозгель. На Глыбоччыне ксёндз служыў крыху больш года, да гэтага былі парафіі ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце. Меў 17 год святарства. 11 лістапада развітацца з сабратам прыехалі святары з Глыбоцкага дэканату, да якога апошні год спачылы ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць ксёндз Леанід Мозгель (абноўлена)

Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 лістапада па ўзнагароду да Пана святой памяці ксёндз Леанід Мозгель, святар Віцебскай дыяцэзіі, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). 8 лістапада памерла маці кс. Леаніда — Станіслава Мозгель. Кс. Леанід нарадзіўся 26 снежня 1968 года ў в. Карэвічы (Гродзенская дыяцэзія). Быў ахрышчаны 27.01.1969г. у Васілішках. Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць маці кс. Леаніда Мозгеля

Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 8 лістапада адышла ў вечнасць Станіслава Мозгель, маці ксяндза Леаніда Мозгеля, пробашча парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Читать далее »