Адышоў у вечнасць тата біскупа Алега Буткевіча (абноўлена)

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 15 мая 2021 года адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Часлаў Буткевіч, тата біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Сп. Чаславу было 76 гадоў. Прычынай смерці стала пнеўманія.

Пахаванне св.п. Часлава Буткевіча адбудзецца ў панядзелак 17 мая ў 11.00 у Браславе.

Выказваем шчырыя спачуванні Яго Эксцэленцыі біскупу Алегу Буткевічу з нагоды смерці таты, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.

Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» выражае шчырае спачуванне і словы падтрымкі біскупу Алегу і яго родным. Сп. Часлаў таксама быў ахвярадаўцам і чытачом газеты «Каталіцкі Веснік».

для друку для друку