У Дыяцэзіі

Восьмы мастацкі пленэр завяршыўся ў Друі

22 жніўня святой Імшой і вернісажам завяршыўся восьмы мастацкі пленэр у Друі, у якім прынялі ўдзел 25 мастакоў з усёй Беларусі. Цэлебрантам святой Імшы і ганаровым госцем імпрэзы стаў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі Святой Тройцы ў Друі кс. Сяргей Сурыновіч прывітаў прысутных, а таксама выказаў словы падзякі ардынарыю ...

Читать далее »

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй ва ўсёй Беларусі ўжо другі год не праводзяцца арганізаваныя пілігрымкі, але ў Браслаў прыйшлі пешкі нават некалькі груп з Глыбокага (адзін чалавек, дзве двухасабовыя і чацвёртая — 16 вернікаў, і самае цікавае, што маршруты да Марыі былі розныя і не паўтараліся) і экстрэмальна-пакутная моладзевая з Удзела, а таксама прыбылі пілігрымы на роварах з Пастаў ...

Читать далее »

Фестываль хрысціянскай музыкі прайшоў на Глыбоччыне

14 жніўня пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Глыбоцкі дэканат) упершыню адбыўся фестываль хрысціянскай музыкі — SD FEST. Музычны фэст прайшоў у дзень успаміну св. Максіміліяна Марыі Кольбэ пад дэвізам «У любові няма страху». У Удзела прыехала моладзь з Віцебска, Мінска, Брэста, Варапаева, Браслава, Полацка, Падсвілля. Арганізавала SD FEST моладзь з Глыбокага разам з кс. Яўгенам Шымановічам, ...

Читать далее »

Марыя — Каўчэг Запавету. Парафіяльная ўрачыстасць у Мёрах

15 жніўня парафія ў Мёрах адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Галоўная святая Імша распачалася а 15-ай гадзіне.  З прывітальным словам да вернікаў звярнуўся пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік. Ён прадставіў святароў, якія прыбылі на свята і запрасіў канцлера Віцебскай дыяцэзіі ксяндза Віктара Місевіча ўзначаліць Эўхарыстыю. Гамілію прамовіў доктар біблійнай тэалогіі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ...

Читать далее »

Парафія бл. Юрыя Матулевіча ў Ветрыне запрашае на юбілей

Парафія благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча ў Ветрыне запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у святкаванні юбілею 20-годдзя заснавання парафіі. Урачыстасць адбудзецца 28 жніўня 2021 года. Урачыстая св. Імша пачнецца ў 11.00. Святую Літургію ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Кс. Дзмітрый Рацько, пробашч парафіі

Читать далее »

Інтэрв’ю са святаром-пчаляром

Добры Бог дазволіў мне, як і многім іншым людзям, далучыцца да святкавання парафіяльнага фэсту ў Ідолце ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Падчас святкавання ў касцёле была асвечана новая фігура Маці Божай Шкаплернай. Тэмай жа нашага інтэрв’ю з пробашчам парафіі кс. Вячаславам Адамовічам стала не само святкаванне ўрачыстасці, але высакароднае хобі святара. Справа ў тым, што кс. Вячаслаў ...

Читать далее »

«Няхай гэты “росіцкі вірус” ніколі не знікае»: урачыстасці апоўначы ў Росіцы

Пачатак жніўня адзначаецца ўшанаваннем мучанікаў з Росіцы – бласлаўлёных Юрыя і Антонія, айцоў марыянаў, якія прыкладам сваёй адданасці, мужнасці ў веры прыцягваюць вернікаў да гэтага святога месца, нягледзячы на розныя перашкоды. Адчуваецца тут Божая прысутнасць, так як праз гэтых двух святароў людзі на трагічным заканчэнні свайго жыцця адчувалі праз іх прысутнасць Бога. І гэта давала ім сілы да вытрывання, давала ...

Читать далее »

Адышла да Пана сястра Валерыя Русачонак SJЕ

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана сястра Валерыя Русачонак SJЕ. Сястра Валерыя нарадзілася 5​ чэрвеня 1931 года ў в. Лужкі. Першыя законныя​ шлюбы ў Кангрэгацыі сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі склала ў Браславе. Служыла ў Літве, Грузіі, Латвіі.​ У Беларусі шмат гадоў працавала закрыстыянкай і катэхеткай. Пражыла 62 гады законнага жыцця. Пахавальная св. Імша​ адбудзецца 5 ...

Читать далее »

Крадзеж на будоўлі касцёла святога Ігнацыя ў Віцебску

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што ў ноч з 29 на 30 ліпеня адбыўся факт крадзяжу на будоўлі касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску. Невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, паабразалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы, наносячы тым самым вялікую матэрыяльную шкоду. Каб направіць учыненую шкоду, магчыма будзе неабходным ізноў пракладаць  электраправодку і правады акустычнай сістэмы касцёла. Яшчэ больш ...

Читать далее »

Святая Ганна традыцыйна сабрала вернікаў у Мосары

26 ліпеня, калі Каталіцкі Касцёл узгадвае святых Яўхіма і Ганну, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, парафія святой Ганны ў Мосары адзначыла адпустовую ўрачыстасць. Пабудаваная яшчэ напрыканцы XVIII стагоддзя святыня традыцыйна збірае вернікаў на адпуст. На свята, якое распачалося апоўдні, завітаў дарагі госць для гэтай парафіі ксёндз канонік Ян Крэміс. Урачыстую Літургію цэлебраваў пробашч Марат Казлоўскі. У слове да вернікаў ксёндз Марат ...

Читать далее »