Адбылося пахаванне маці кс. пралата Аляксандра Рагіні

11 кастрычніка 2021 года адбылося пахаванне маці кс. пралата Аляксандра Рагіні, сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Аргенціне, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ганна Рагіня адышла ў вечнасць ва ўзросце 67 гадоў. Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Біскуп Алег адзначыў, што «маці святара — гэта заўсёды маці не аднаго святара, а кожнага з нас, перадусім тых, з кім кс. Аляксандр вучыўся ў семінарыі, каму з’яўляецца сябрам. А нас такіх шмат. Просім у малітве, каб разлука не была болем на сэрцы тых, для каго св.п. Ганна была блізкім чалавекам. Для Лучая сёння гэта страта, страта яшчэ аднаго чалавека, які столькі высілкаў сэрца пакінуў, каб парафія ўзрастала ў ласцы, сколькі намаганняў для гэтага касцёла. Няхай Бог будзе для яе ўзнагародай».

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі зачытаў таксама словы спачування, якія даслаў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

«Мама кс. пралата Аляксандра была цёплым і адкрытым чалавекам. Кожны святар у яе доме быў трактаваны як сын», — ад імя сабратоў у святарстве выказаў словы падтрымкі і салідарнасці кс. Мікалай Ціхановіч.

Пахаванне адбылося на мясцовых могілках у Лучаі.

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота

для друку для друку