Адышла ў вечнасць маці ксяндза пралата Аляксандра Рагіні (абноўлена)

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ганна Рагіня, мама кс. пралата Аляксандра Рагіні, сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Аргенціне, святара Віцебскай дыяцэзіі.

Ганна Рагіня памерла ва ўзросце 67 гадоў. Прычына смерці – пнеўманія. Пахаванне адбудзецца ў панядзелак  11 кастрычніка ў 13.00 у Лучаі (Віцебская дыяцэзія).

Выказваем шчырыя спачуванні кс. пралату Аляксандру Рагіню з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.

для друку для друку