Каталіцкі Касцёл мае асаблівы прывілей ушаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю ва ўрачыстасць Яе Беззаганнага Зачацця. Так Божы Провід вёў прыгожа, што да гэтай праўды Касцёл дарастаў, дарастаў духоўна, хаця свядомасць Божага народу была заўсёды вельмі глыбока з’яднаная з пабожнасцю Марыі. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асаблівым чынам запрашаў паразважаць, як гэта быць «дзіцём Марыі» і заклікаў не саромецца называць ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
16 снежня ў Віцебску адбудзецца традыцыйная перадкалядная вечарына
16 снежня, у чацвер, у абласной бібліятэцы (г. Віцебск, вул. Леніна, 8а) адбудзецца традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч!» У праграме: калядкі, вершы, выступленне актораў тэатра «Лялька». Пачатак у 18.30.
Читать далее »У Параф’янаве адбылося пахаванне кс. Чэслава Адамовіча
2 снежня на 75-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Чэслаў Адамовіч. 3 снежня адбылася пахавальная святая Імша ў касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На пахавальную цырымонію таксама прыбылі біскуп Юрый Касабуцкі, кс. Дзмітрый Пухальскі, святары з суседніх парафій. Арцыбіскуп Тадэвуш распавёў, што шлях да святарства спачылага кс. Чэслава быў няпросты. Святарскую фармацыю ён ...
Читать далее »Пастырскі ліст біскупа Алега Буткевіча на перыяд Адвэнту
Паважаныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У мінулую нядзелю мы распачалі Адвэнт – час радаснага чакання, які павінен падрыхтаваць нас да свята Божага Нараджэння. Гэта вельмі адметны час. З аднаго боку – гэта радасны перыяд, бо як заахвочвае нас евангеліст Лука: “выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне» (Лк 21, 28). ...
Читать далее »У Глыбокім прайшлі “Назарэтанскія Андрэйкі”
Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы не толькі дзецьмі і моладдзю, але і дарослымі. Такія сямейныя “запусты” ўпершыню адбыліся пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. 27 лістапада на свята сабраліся 11 сем’яў з Глыбокага і Мінску, якія належаць да супольнасці Назарэт. Гэта ўдзельнікі Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту. Сустрэча атрымалася па-сямейнаму ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч узяў удзел у парафіяльным фэсце ў гонар святога Андрэя ў Лынтупах
30 лістапада, у свята святога апостала Андрэя, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Лынтупы — беларускае мястэчка на мяжы з Літвой, дзе ўзяў удзел у парафіяльным фэсце і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі групе мясцовых вернікаў. Вернікі парафіі даўняга Віленскага краю, якая цяпер адносіцца да Пастаўскага дэканату Віцебскай дыяцэзіі, на чале са сваім пробашчам ксяндзом Аляксандрам Баранам шчыра прывіталі арцыпастыра як дарагога госця ...
Читать далее »На Пастаўшчыне пахавалі маці ксяндза Мікалая Ліпскага
24 лістапада адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі. 26 лістапада за спачылую Ванду маліліся ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, дзе яна пражывала апошнія гады. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ...
Читать далее »Хрысціянскі баль адбыўся ў Браслаўскай парафіі
У зале дома айца Францішка Ярдана ў суботу 27 лістапада сабралася звыш 100 чалавек рознага ўзросту на традыцыйны хрысціянскі баль. Гэта ўжо пяты баль у Браслаўскай парафіі. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS распачаў вечар супольнай малітвай. Потым сваім выступленнем радаваў парафіяльны гурт «EX ANIMA». Маладыя людзі з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі імпрэзы. І гэта ўжо сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы з багатым рэпертуарам. Сапраўдным ...
Читать далее »«Виноградник Рахили»: курс по исцелению и преодолению постабортного синдрома пройдет в Орше
С 26 по 28 ноября в Орше пройдет особенный курс «Виноградник Рахили» по исцелению и преодолению постабортного синдрома, а также травмы утраты потомства (например, выкидыш). Если вы знаете людей, страдающих от ПАС – смело рекомендуйте им. «Виноградник Рахили» — программа духовно-психологического исцеления, предназначена тем, кто потерял своего ребенка, по незнанию либо по слабости духа решился на аборт, но кто в ...
Читать далее »У Дзеркаўшчыне памаліліся за кс. Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці
9 лістапада ў касцёле Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне вернікі разам са святарамі з Глыбоцкага, Пастаўскага і Мёрскага дэканатаў маліліся ў інтэнцыі папярэдняга пробашча Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці. Святую Імшу канцэлебраваў дэкан Пастаўскі і пробашч парафіі ў Дунілавічах кс. Павел Самсонаў, гамілію прамовіў дэкан і пробашч Мёрскі кс. Андрэй Кулік. Святар узгадаў жыццё і адданае служэнне Богу і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!