У Дыяцэзіі

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)

З 16 па 18 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Валерый Орсік з Дзеркаўшчыны. Тэма рэкалекцый — «Сям’я — школа малітвы». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння. Дзень першы Дзень другі Дзень трэці

Читать далее »

«Птушыны вянок». У Віцебску праходзіць выстава твораў святара-мастака

7 снежня ў музычнай гасцёўні ўстановы культуры Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” адбылося адкрыццё выставы жывапісу пробашча друйскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы ксяндза Сяргея Сурыновіча “Птушыны вянок”. На ёй прадстаўлены творы, выкананыя ў тэхніцы алею на палатне, натхнёныя разважаннямі святара над тэмамі і праблематыкай, узнятымі ў энцыкліцы Папы Францішка «Laudato si’». Вобразы птушак, апісаныя ў энцыкліцы Пантыфіка, сустракаюцца ў Беларусі, многія ...

Читать далее »

Глыбоцкая супольнасць «Маці ў малітве» адзначыла свой першы юбілей

У нядзелю, 11 снежня, супольнасць руху “Маці ў малітве” ў Глыбокім, якая налічвае 45 матуль, адзначыла сваё 5-цігоддзе. Яна паўстала з натхнення Духа Святога па прапанове пробашча Мікалая Ціхановіча і старшыні парафіяльнай рады, маці святара Ядвігі Саўчанка. Святую Імшу ў інтэнцыі матуль руха і іх дзяцей цэлебраваў кс. Алег Зямчонак. Вікарый дзякаваў Богу за такую патрэбную супольнасць. Кс. Алег адзначыў ...

Читать далее »

В Лётцах отметили тридцатилетие создания витебского сообщества АА

10 – 11 декабря 2022 года витебское движение АА (анонимные алкоголики) отмечали тридцатилетнюю годовщину своего основания. Праздничный форум проходил в детском оздоровительном лагере «Магистраль» в деревне Малые Лётцы. На встрече присутствовали представители движения АА из других регионов Беларуси и из России. Поздравить сообщество приехали представители католической и православной Церквей, социальных структур и медицинские работники. Важно отметить, что сообщество не зависит ...

Читать далее »

На тэрыторыі касцёла св. Ігнацыя ў Віцебску ўсталявалі кармушкі для птушак

Незвычайная ініцыятыва паўстала ў парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску. На пачатку снежня на тэрыторыі касцёла з’явіліся кармушкі для птушак. Айцец Віктар Жук, пробашч парафіі святога Уладзіслава, аб’явіў конкурс кармушак для птушак, каб заахвоціць дзяцей зрабіць невялікі падарунак для прыроды. Да дзяцей далучыліся бацькі. І ў пэўны момант удзел у конкурсе стаў сямейнай справай парафіян. «Гэта ідэя прыйшла да мяне калі ...

Читать далее »

Курс «Эмаус» пройдзе ў Оршы

16-18 снежня ў касцёле святога Юзафа ў Оршы пройдзе чарговы курс па вывучэнню Святога Пісання. Біблійны курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). ...

Читать далее »

У Браславе заканчэнне літургічнага года адзначылі Хрысціянскім балем

26 лістапада ў парафіяльным доме імя бл. айца Францішка Ярдана сабраліся ўсе, хто хацеў у радаснай атмасферы адзначыць заканчэнне літургічнага года, паведамляе waladarka.by. Такія балі альбо вечарыны «Андрэйкі» па традыцыі праходзяць перад пачаткам Адвэнту. Арганізатарам і ініцыятарам забавы вось ужо шосты год з’яўляецца кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS. Да браслаўскіх парафіянаў далучыліся таксама маладыя вернікі сальватарыянскай парафіі Святога Духа з Віцебска. ...

Читать далее »

Цудоўны медалік Маці Божай

У Беларусі 4 верасня распачалася перэгрынацыя Цудоўнага медаліка. Яна праходзіць у межах дзевяцігадовай навэнны, якая распачалася ў 2021 годзе і скончыцца ў 2030-ым, калі мы будзем святкаваць 200-годзе аб’яўленняў Маці Божай Кацярыне Лябурэ. Ініцыятыву навэнны прапанаваў ксёндз-місіянер св. Вінцэнта дэ Поля Вальдэмар Ракоцы, а сёстры-шарыткі (сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля) сталі дапамагаць у яе распаўсюджванні. Гэта адбылося ў Польшчы ...

Читать далее »

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі падрыхтавала анлайн адвэнт-каляндар

З мэтай больш глыбокага перажывання часу чакання Свята Божага Нараджэння Душпастырства моладзі падрыхтавала для Вас урыўкі Божага Слова і парады/заданні, якія будуць з’яўляцца на сайце ddm-vicebsk.by штодня. Далучайцеся — націскайце на акенцы, у якіх ужо гарыць святло. У любым варыянце заахвочваем да ўдзелу, выканання заданняў і годнай падрыхтоўкі свайго сэрца да Свята Божага Нараджэння! Калі, раптам, штосці ў тваім дні ...

Читать далее »

У Віцебску адкрыецца выстава жывапісных твораў кс. Сяргея Сурыновіча

Ад 7 снежня 2022 года ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва па адрасу г. Віцебск, праспект Фрунзэ, дом 11 будзе ладзіцца выстава жывапісных прац ксяндза Сяргея Сурыновіча. Адкрыццё выставы адбудзецца 7 снежня ў 16.00. Экспанаваныя мастацкія працы (на выставе будзе прадстаўлены 31 твор, выкананы ў тэхніцы алей на палатне) натхнёныя разважаннямі над тэмамі і праблематыкай ўзнятымі ў энцыкліцы Папы ...

Читать далее »