Курс «Эмаус» пройдзе ў Оршы

16-18 снежня ў касцёле святога Юзафа ў Оршы пройдзе чарговы курс па вывучэнню Святога Пісання.

Біблійны курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Новым Запавеце 1-2 Пасланне да Цімафея, 1-2 Пятра і Пасланне да Цiта.

Пачатак: пятніца, 18.00.
Заканчэнне: нядзеля, 17.30.

Запіс абавязковы і трывае да 14 снежня (серада).

Па ўсім пытанням неабходна звяртацца па нумары: +375 33 661-21-47

Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.

для друку для друку