26 лістапада ў парафіяльным доме імя бл. айца Францішка Ярдана сабраліся ўсе, хто хацеў у радаснай атмасферы адзначыць заканчэнне літургічнага года, паведамляе waladarka.by. Такія балі альбо вечарыны «Андрэйкі» па традыцыі праходзяць перад пачаткам Адвэнту.
Арганізатарам і ініцыятарам забавы вось ужо шосты год з’яўляецца кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS. Да браслаўскіх парафіянаў далучыліся таксама маладыя вернікі сальватарыянскай парафіі Святога Духа з Віцебска. Усіх прысутных чакаў пачастунак, выступленне музычнага гурта «SounDay Band». Сюрпрызы былі падрыхтаваны і для самых маленькіх удзельнікаў балю. А таксама па традыцыі прайшла латарэя сярод прысутных.
Хрысціянскі баль парадаваў кожнага і зрабіў па-сапраўднаму цудоўным вечар перад Адвэнтам.
Марыя Угарынка, фота
для друку