Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі падрыхтавала анлайн адвэнт-каляндар

З мэтай больш глыбокага перажывання часу чакання Свята Божага Нараджэння Душпастырства моладзі падрыхтавала для Вас урыўкі Божага Слова і парады/заданні, якія будуць з’яўляцца на сайце ddm-vicebsk.by штодня.

Далучайцеся — націскайце на акенцы, у якіх ужо гарыць святло.

У любым варыянце заахвочваем да ўдзелу, выканання заданняў і годнай падрыхтоўкі свайго сэрца да Свята Божага Нараджэння! Калі, раптам, штосці ў тваім дні склалася не так, як планаваў і заданне мінулага дня засталося не выкананае — не кідай гэтую справу! Выканай два заданні і працягвай! Але заахвочваем імкнуцца да своечасовага выканання.

Тэксты і заданні падрыхтавала Вольга Вішнякова.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі