Незвычайная ініцыятыва паўстала ў парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску. На пачатку снежня на тэрыторыі касцёла з’явіліся кармушкі для птушак.
Айцец Віктар Жук, пробашч парафіі святога Уладзіслава, аб’явіў конкурс кармушак для птушак, каб заахвоціць дзяцей зрабіць невялікі падарунак для прыроды. Да дзяцей далучыліся бацькі. І ў пэўны момант удзел у конкурсе стаў сямейнай справай парафіян.
«Гэта ідэя прыйшла да мяне калі я аднойчы заўважыў сінічку на тэрыторыі касцёла, яна шукала што з’есці, але нічога не было. Тады я падумаў, што будзе добра зрабіць у нас нешта, каб птушкі маглі жывіцца зімой, у час, калі амаль нічога на зямлі не расце,» — гаворыць айцец Віктар.
Некалькі сем’яў ужо прынеслі кармушкі.
Усіх удзельнікаў ініцыятывы чакаюць цікавыя ўзнагароды. Хоць і сама магчымасць зрабіць добрую справу з’яўляецца ўзнагародай.
Лаліта Арлоўская
