«Радыё Марыя» выпусціла інтэрв’ю з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам у рамках рубрыкі «Голас паклікання». У гэтай рубрыцы «Радыё Марыя» ужо некалькі год збірае вельмі розныя і цікавыя гісторыі паклікання. За гэты час сваімі асаблівымі гісторыямі падзяліліся больш за 40 святароў, у тым ліку і біскупы. Падчас бяседы біскуп Алег Буткевіч распавёў пра сваё дзяцінства, хрысціянскае выхаванне, важную ролю ў ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Дыяцэзіяльная сустрэча святароў і кансэкраваных асоб прайшла ў Паставах
9 лютага ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага ў Паставах адбылося першае ў новым 2023 годзе агульнае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы з пастырам дыяцэзіі адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажываць спатканне з Езусам. Прыехаўшы на месца, святары адразу маглі вырашыць розныя пытанні з курыяльнымі ...
Читать далее »У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс»
З 10 па 12 лютага ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова. «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой Святое Пісанне і сшытак. Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ...
Читать далее »У Віцебску біскуп заснаваў Катэхетычную раду
У Віцебску 25 студзеня пачала сваю працу Катэхетычная рада пры катэхетычным аддзеле Курыі. Як вядома, на самім біскупу спачывае асноўная адказнасць за стан рэлігійнага асветніцтва ў дыяцэзіі. Каб лепш выконваць гэтае адказнае заданне, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч дэлегаваў частку сваіх паўнамоцтваў дырэктару катэхетычнага аддзела с. Марыі Шамовіч BDNP і заснаваў Катэхетычную раду. Катэхетычная рада створаная, каб спрыяць лепшай арганізацыі катэхетычнай ...
Читать далее »У Глыбокім з’явіліся свецкія асістэнты для ўдзялення Святой Камуніі
Біскуп Віцебскі даў дазвол двум свецкім вернікам з парафіі ў Глыбокім дапамагаць святарам падчас раздавання Св. Камуніі. Такая патрэба ў парафіі з’явілася з-за вялікай колькасці парафіян на св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці і з-за недахопу святароў. Кодэкс кананічнага права прадугледжвае ў такіх выпадках магчымасць раздавання Св. Камуніі спецыяльна падрыхтаванымі для гэтага свецкімі вернікамі. Асісітэнтамі для ўдзялення Святой Камуніі ў ...
Читать далее »План правядзення V Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання 2023
Карытас Віцебскай Дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў V Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Каардынатарам конкурсу з’яўляецца сястра Дар’я Галубкова OV. Удзельнікі конкурсу, як заўсёды, будуць падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: 1 катэгорыя – дзеці ад 9 да 11 год уключна (могуць быць маладзейшыя); 2 катэгорыя – ...
Читать далее »Зімовы “Закхей”: у атмасферы даверу
Евангелізацыйны курс для школьнай моладзі “Закхей” зноў “уварваўся” ў канікулы і сабраў падлеткаў з розных куткоў Беларусі ў рэкалекцыйным доме ў Оршы. Нягледзячы на тое, што гэтым разам даты сустрэчы акурат прыходзіліся на апошнія дні зімовага адпачынку ад вучобы, шмат хто выбраў прыехаць на рэкалекцыі, каб правесці гэты час найбольш плённа. Рыхтуючыся да курса, каманда “Закхея” заўсёды стараецца абапірацца не ...
Читать далее »З удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшло пахаванне маці спачылага ксяндза Міхала Сапеля
3 студзеня адышла ў дом Айца маці ксяндза Міхала Сапеля і бабуля ксяндза Аляксандра Сапеля. Развітальная святая Імша адбылася ў Браслаўскім Санктуарыі Маці Божай, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Сваё слова біскуп Алег скіраваў да прысутных, пачынаючы словамі з Евангелля: “Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос.” Біскуп падкрэсліваў веру і вернасць Богу Леакадзіі, маці ...
Читать далее »“Настаўнік – гэта пакліканне”: чацвёртая малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны адбылася ў Будславе
7 студзеня, у першую суботу месяца і новага 2023 года, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася чацвёртая малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-гадовага юбілею з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Навэнна была распачата ў першую суботу кастрычніка 2022 года. Студзеньская малітоўная сустрэча сабрала каля Маці Божай Будслаўскай настаўнікаў і катэхетаў з усёй Беларусі, перадусім з Віцебскай ...
Читать далее »“У сэрцах ёсць Любоў”. Чарговы фестываль рэлігійнай песні прайшоў у Мёрах (+фота і відэа)
“Зорка Бэтлеема” – фестываль, які ў далёкім 2002 годзе першы раз адчыніў дзверы таленавітай моладзі. Гэтая моладзь прыязджала ў Мёры падзяліцца сваімі талентамі, каб праз спевы і вершы, праз танец і ігру на музычных інструментах праславіць Нованароджанага Збаўцу. Вось і 4 студзеня 2023 года маладыя выканаўцы з розных куточкаў Беларусі прыбылі ў Мёры, дзе чарговы раз праходзіла “Зорка Бэтлеема”. Напачатку ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!