У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Оршы, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі Сяргеем Сурыновічам.
У гэтым годзе размова шла пра:
- сэнс крыжа як сімвала хрысціянскай рэлігіі ў сучасным свеце, знак ганебных пакутаў і адкуплення, знак любові і праяўлення адказнасці Бога;
- сакральнасць крыжа і нормы паважнага выкарыстання гэтага сімвалу;
- ролю мастацтва ў жыцці чалавека;
- рэлігійнае мастацтва ў сучасным свеце: стварэнне новага ці захаванне традыцый;
- выкарыстанне сакральных сімвалаў у свецкім мастацтве;
- матывацыя мастака і натхненне.
Падчас разглядання гэтых тэмаў прагучалі адказы на пытанні: “У чым сэнс цярпення?”, “Што азначае “прыняць свой крыж”?”, “Ці нясе адказнасць мастак за свой твор?”.
Запрашаем да прагляду!
