У Дыяцэзіі

Браслаўскія выпускнікі маліліся ў інтэнцыі сваёй будучыні

29 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбылася святая Імша за выпускнікоў сярэдняй школы.  Падчас малітвы верных асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў, бацькоў і настаўнікаў. У прыгожым танцы былі прынесены дары да алтара, з просьбай аб благаслаўленні на жыццёвы шлях. Момант малітвы выпускнікоў пасля Камуніі моцна ўсхваляваў усіх прысутных. Пасля святой Імшы ўсе разам накіраваліся на пачастунак па ...

Читать далее »

800-годдзе дамініканскага ордэну адзначылі ў Віцебску

20 мая ў Віцебску адбыўся канцэрт гурта “TALITHA KUM” прысвечаны да 800-годдзя заснавання дамініканскага ордэну, паведамляе svbarbara.by. Хто ж такія дамінікане? Жартам іх называюць “людзі ў белым”. Кожны, хто прыйшоў, мог убачыць і пазнаёміцца з гэтымі цікавымі людзьмі. У зале сабралася шмат людзей рознага ўзросту, але, вядома, большую частку складала моладзь. Адны ўжо добра ведаюць гэты гурт, а хтосьці прыйшоў ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (+відэа)

Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 28 мая і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў у чацвер 26 мая. Гэта свята лічыцца адным з найважнейшых у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту Касцёла – Эўхарыстыі. Менавіта падчас Эўхарыстыі хлеб і віно ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела па вуліцах Глыбокага. Фотарэпартаж

26 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Глыбачане прыйшлі на ўрачыстую святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля прайсці вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным, каб засведчыць аб сваёй веры і памаліцца за свой горад. Фотарэпатаж Марыны Сінкевіч

Читать далее »

У Віцебску адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі

22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага да Першай Святой Камуніі прыступілі 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Якія ж яны былі прыгожыя ў сваім белым адзенні і з белымі свечкамі ў руках. У гэты дзень у касцёл разам з дзецьмі прыйшлі таксама іх бацькі і бабулі з дзядулямі, каб парадавацца за сваіх дзяцей і ўнукаў. Каб ...

Читать далее »

Парафіяльны фэст прайшоў у Новым Пагосце (+відэа)

У парафіі Святой Тройцы, што ў Новым Пагосце, прайшоў парафіяльны фэст. Падзея адбылася на ўрачыстасць Святой Тройцы ў нядзелю 22 мая. Парафія ў Новым Пагосце мае даўнюю цікавую гісторыю. Першы касцёл быў пабудаваны тут у 1593 годзе. Яго фундатарам быў канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. На жаль, падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай у XVII стагоддзі гэты касцёл быў спалены. ...

Читать далее »

Першакамунійныя дзеці з Браслава наведалі Росіцу

21 мая на заканчэнне Белага тыдня, на які першакамунійныя дзеці хадзілі з ахвотай, адбылася пілігрымка ў Росіцу да благаслаўлёных пакутнікаў. Духоўна суправаджаў яе пробашч браслаўскай парафіі айцец Станіслаў Мжыглуд і сёстры-эўхарысткі Аліцыя Буткевіч і Таццяна Гмыза. Таксама дапамагла ў арганізацыі выезда дабрачыннае таварыства «Caritas» г. Браслава ў асобе спадарыні Тамары Пашкевіч. Узняў настрой цёплы прыём айцоў марыянаў Чэслава Курэчкі і ...

Читать далее »

«Ксёндз як старэйшы брат»: жыхарка Ушачаў распавядае пра служэнне кс. Ежы Майкі (+відэа)

Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра працу ксяндза Ежы Майкі, які служыў у парафіі святога Лаўрэна ва Ушачах з 2002 па 2005 гг. Цяпер святар вядзе місіянерскую дзейнасць у штаце Тэхас (ЗША). Фотаздымкі з архіва парафіі Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

У Друі паўстаў ансамбль класічнай музыкі

З восені мінулага года ў Друі з’явіўся ансамбль, які склалі наймалодшыя жыхары мястэчка. Дзеці, якія навучаюцца ў першым і другім класе мясцовай сярэдняй школы, пад кіраўніцтвам педагога Валянціны Казакевіч, арганісткі парафіі і настаўніцы музыкі, пачалі займацца музыкай на класічных інструментах: скрыпках, гітарах і кантрабасе. Гэта стала часткова магчымым дзякуючы пасольству Польшчы ў Мінску, супрацоўнікі якога прывезлі і падаравалі дзецям скрыпкі. ...

Читать далее »

У Папшычах не забываюць пра традыцыі продкаў і штогод носяць намётку (+відэа)

У вёсцы Папшычы Глыбоцкага раёна 15 мая на ўрачыстасць Спаслання Святога Духа прайшло парафіяльнае свята. Незвычайнасць гэтага свята ў тым, што тут да нашых дзён захаваўся абрад нашэння намёткі, які некалькі гадоў таму быў уключаны ў Спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Гісторыя гэтага абраду сягае ў далёкае мінулае, калі ў навакольных вёсках страшная хвароба забірала людскія жыцці. І вось падказаў ...

Читать далее »