У Браславе прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў (+відэа)

braslau_jubilej_sviatarou12

Падзея адбылася ў чацвер 2 чэрвеня.

Гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча. Першая адбылася ў 2009 годзе, другая – у 2013 годзе. Праходзілі яны ў Мінску ў Чырвоным касцёле.

Распачалося мерапрыемства з супольнай малітвы ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля адбылася канферэнцыя, якую правёў айцец Станіслаў Памыкала SJ. Ён звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад святарамі ў сучасным свеце. І супрацьстаяць ім можна праз Эўхарыстыю, адкрыўшыся на Божую міласэрнасць.

У дакладзе таксама была закранута тэма ўзаемаадносінаў біскупа і святароў. Айцец Станіслаў адзначыў, што біскуп павінен ставіцца да сваіх святароў, як добры бацька да дзяцей.

braslau_jubilej_sviatarou05

Пасля канферэнцыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

У сваім слове да святароў ён адзначыў, што 25 гадоў таму ў Беларусі працавала 60 святароў, зараз іх колькасць узрасла да паўтысячы.

Ён узгадаў часы пераследу веры, калі вернікі ездзілі за шмат кіламетраў, каб замовіць святую Імшу. Ён распавёў пра выпадак, які меў месца ў Расіі. У той мясцовасці не было навокал ні аднаго храма, не было святароў, але людзі амаль 60 гадоў прыходзілі на магілу святара, які служыў тут больш за сто гадоў таму, і там маліліся, хрысцілі дзяцей.

braslau_jubilej_sviatarou16

Іерарх таксама звярнуў увагу на тую акалічнасць, што сярод вучняў Хрыста было шмат простых рыбакоў, а не вучоных мужоў. “Калі спытаць, чаму? – сказаў арцыбіскуп, – то можна адказаць, таму, што рыбакі ўкладваюць у сваю працу ўсю сваю душу. Вось так і нам трэба працаваць з вернікамі ў сучасным свеце, укладаючы ў гэта ўсю душу”.

Закончылася Імша спевам гімна “Магутны Божа”.

braslau_jubilej_sviatarou26

Пасля абеда адбыліся спатканні ў групах і падвядзенне вынікаў сустрэчы.

Зміцер Лупач, тэкст
Марына Сінкевіч, фота
Ленід Юрык, відэа

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі