Лучайская парафія 14 мая запрашае на фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Пачнецца святкаванне а 15 гадзіне. Пасля ўрачыстай літургіі адбудзецца святочны канцэрт і адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Праграма: 15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. 16:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 17:30 — святочны канцэрт з удзелам ансамбля песні «Ферцінка». Адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.
Читать далее »У Дыяцэзіі
Шаркаўшчынскія «Маргарыткі» зладзілі пілігрымку ў Віцебск
4 мая па асабістаму запрашэнню біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ўдзельнікі малітоўнага руху «Маргарыткі» з Шаркаўшчынскай парафіі наведалі Віцебск. Вядома, што ў снежні мінулага году катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага расчыніў сімвалічныя Брамы Міласэрнасці. Праходзячы праз іх, кожны вернік мае магчымасць атрымаць адпуст, калі ў стане асвячальнай ласкі прыме Святую Камунію і памоліцца ў інтэнцыі Святога Айца. Галоўнай нагодай пілігрымкі стала святая ...
Читать далее »Міністранты Віцебскай дыяцэзіі запрашаюцца на спатканне ў Паставы
З нагоды Юбілейнага Году Міласэрнасці 7 мая ў Паставах адбудзецца юбілей міністрантаў з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Праграма сустрэчы: 11.00 – прыезд; 11.30 – уступная канферэнцыя; 12.00 – св. Імша; 13.00 – абед; 13.30 – спартыўны адпачынак: футбол, настольны тэніс; 15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннем; 16.00 – заключная канферэнцыя за кавай; ад’езд удзельнікаў. Адказны: кс. ...
Читать далее »«Калі Бог захоча, то з самага марнага зробіць вялікае»: жыхарка Ушачаў пра аднаўленне касцёла ў пасёлку (+відэа)
Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра аднаўленне касцёла ў пасёлку. Пасля 1905 года царскія ўлады дазволілі пабудаваць у мястэчку Ушачы новы касцёл. Яго будаўніцтва было скончанае ў 1913 годзе. Далейшы лёс святыні быў трагічны. Пачалася Першая сусветная вайна, потым адбыўся бальшавіцкі пераварот, грамадзянская вайна, потым вайна польска-савецкая… Горад часта пераходзіў з рук у рукі. Касцёл значна пацярпеў як ад баявых ...
Читать далее »Першае маёвае набажэнства на месцы будаўніцтва новай святыні ў Паставах
Май — месяц асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. І ў першы майскі вечар, Маці Божая сабрала вернікаў вельмі маладой парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах, каб супольна ўзнесці малітвы і праславіць Пана Бога праз Яе заступніцтва. Парафіяне разам з кс. Анджэем Бульчакам маліліся каля нядаўна ўстаноўленага крыжа на месцы, адведзеным пад будаўніцтва новага касцёла. Маёвае набажэнства будзе адбывацца кожны вечар а ...
Читать далее »У Росіцы прайшло свята буслоў (+відэа)
Мерапрыемства адбылося 30 красавіка пад назвай “Зямля пад беламі крыламі”. Ідэя гэтага свята належыць айцу Чэславу Курэчку МІС, які ўжо восем гадоў служыць у Росіцы. Ён быў і асноўным арганізатарам свята. Дапамагалі яму ў гэтым парафіяне, супрацоўнікі Дома культуры з суседняй Сар’і, святары, проста неабыякавыя людзі. «Я выбраў буслоў, бо гэта сімвал нашай краіны, нашай Беларусі. А я люблю гэтых ...
Читать далее »У Дзеркаўшчыне распачаліся Місіі
У нядзелю 1 мая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дзеканат) распачаліся парафіяльныя Місіі. Іх праводзяць айцы-рэдэмптарысты: а. Анджэй Ядкоўскі і а. Валерый Мазюк. Святары прыехалі з Гродзенскай дыяцэзіі, каб прапаведаваць Божае слова ў Дзеркаўшчыне на працягу 8 дзён. На гэты час запланаваны розныя набажэнствы з удзелам дзяцей, моладзі і старэйшых. Спецыяльнае бласлаўленне ў парафію на перыяд місій даслаў ...
Читать далее »У Дуброўне ўрачыста адкрыты касцёл (+відэа)
Падзея адбылася 26 красавіка падчас дыяцэзіяльнай сустрэчы святараў і кансэкраваных асоб з біскупам Алегам Буткевічам. Доўгі час католікі Дуброўна не мелі магчымасці не толькі маліцца ў сваім касцёле, але нават не маглі сабрацца разам, каб правесці святую Імшу. Адраджэнне парафіі пачалося на пачатку ХХІ стагоддзя. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных дамах ці кватэрах, а потым было вырашана пабудаваць свой ...
Читать далее »Гісторык Уладзімір Шыпіла распавёў ушацкім парафіянам пра ксяндза Язэпа Барадзюлю (+відэа)
Гэты святар служыў ва ўшацкім касцёле з 1919 па 1926 год. Гэта былі вельмі няпростыя часы: грамадзянская вайна, потым савецка-польская, калі ва Ушачах некалькі разоў мянялася ўлада, потым пераслед і арышт з боку чэкістаў. Дваццаць пяць гадоў гэты святар правёў у турмах, лагерах і ссылках. Вера ў Бога і любоў да сваёй радзімы дапамаглі яму вытрымаць усе выпрабаванні. Калі ён ...
Читать далее »У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне моладзі (+відэа)
Мерапрыемства распачалося ўвечары 23 красавіка і працягвалася да раніцы наступнага дня. На сустрэчу сабраліся дзяўчаты і хлопцы з Паставаў, Глыбокага, Варапаева, Мёраў, іншых гарадоў і вёсак Віцебшчыны. Прадстаўнікі моладзі адзначалі важнасць такіх сустрэч, дзе можна разам сабрацца, каб памаліцца, проста паразмаўляць адзін з адным. Бо калі разам збіраецца шмат маладых вернікаў, каб разам пазнаваць Бога, то адчуваецца еднасць усяго Касцёла, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!