У Дыяцэзіі

Пілігрымка з Нарачы: 21 раз пешшу да Будслава

30 чэрвеня пасля cвятой Імшы ў 12.30 вырушыла XXІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай выказалi 182 пілігрымы. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія распачала пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай (+відэа)

Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа  

Читать далее »

У Мікалаеве адбылася Імша на магіле вязняў з Беразвечча, якія загінулі ў 1941 годзе (+відэа)

У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць ахвяр, якія загінулі ад рук сталінскіх катаў 75 гадоў таму. Напачатку вайны з немцамі вязняў турмо ў Беразвеччы савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць на ўсход. План прадугледжваў правядзенне гэтай эвакуацыі з дапамогай чыгуначнага транспарту. Але імклівае наступленне немцаў перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана: чыгунка была занятая вайсковымі эшалонамі, некаторыя станцыі захопнікі паспелі разбамбіць, цэнтральныя дарогі ...

Читать далее »

У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)

Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...

Читать далее »

Лучайская парафія адзначыла Дзень сям’і

26 чэрвеня лучайская парафія адсвяткавала Дзень сям’і. Свята ладзіцца па ініцыятыве ксяндза пробашча Мікалая Ліпскага ў апошнюю нядзелю чэрвеня пяты год запар. Старажытныя муры 250-ці гадовай святыні атулілі прыемнай прахалодай у нядзельны спякотны дзень сабраных вернікаў. Напачатку адбылася канферэнцыя на тэму сям’і. Правёў яе пробашч з Лучая. Святар засяродзіў увагу на тым, што Бог — Творца сужэнстваў. Ксёндз Мікалай нават ...

Читать далее »

Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі крочаць у Будслаў

Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. 26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і ...

Читать далее »

Дзень смутку, памяці і малітвы прайшоў у Глыбокім

22 чэрвеня ў Глыбокім  прайшоў Дзень смутку, памяці і малітвы. У парку Перамогі разам сабраліся ветэраны, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, аддзелаў, служб райвыканкама, раённых арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, духавенства, грамадскіх аб’яднанняў, вучні гарадскіх школ, раённай гімназіі, бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі. Амаль у кожнага ў руках былі кветкі і лампадкі са свечкамі. 75 гадоў мінула, 4 з іх для ...

Читать далее »

У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк

XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016 Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у ...

Читать далее »

Дзякуй за служэнне: святар Анджэй Возьняк развітваецца з Паставамі

24 чэрвеня заканчвае сваё служэнне ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ксёндз-пробашч Анджэй Возьняк. Прыехаўшы ў пачатку лютага 2003 года ў Беларусь, ён актыўна ўзяўся за працу. Каб не мець моўнага бар’ера з вернікамі, адразу пачаў вывучаць беларускую мову і ўжо праз два месяцы стаў маліцца да Бога па-беларуску. Шмат задумак было ў яго і ажыццявілася па добраўпарадкаванні касцёла і яго ...

Читать далее »