21 жніўня, у перадапошнюю нядзелю вакацый, лучайская святыня сабрала пад свае скляпенні школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, бацькоў, каб з Божым бласлаўленнем і малітвай распачаць новы навучальны год. Перад святой Імшой выстраілася чарга да канфесіяналу, ачысціць свае душы імкнуліся многія прысутныя. Нядзельнае казанне пробашч Мікалай Ліпскі прысвяціў тэме пазнання, ведаў у жыцці кожнага чалавека. Святар зазначыў, што «праз пазнанне праслаўляем Пана Бога». ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Фотафакт. Біскуп Алег Буткевіч частуе марозівам пілігрымаў з Глыбокага
19 жніўня пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакаў прыемны сюрпрыз. Насустрач пілігрымцы адзін ішоў… біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Іерарх, прывітаўшы паломнікаў, прайшоў некаторы кавалак дарогі разам з вернікамі. Падышоўшы да аднаго з аўтобусных прыпынкаў, біскуп папярэдзіў, што бачыў які смачны абед чакае іх у Ахрэмаўцах, але ад спякоты па дарозе не схавацца, і ...
Читать далее »Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі прайшла ў Браславе
З 17 па 19 жніўня ў Браславе праходзілі Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Сустрэча гэта была прысвечана асаблівым адносінам маладых людзей да Бога і да бліжняга чалавека. Дэвіз сёлетняга спаткання — “Любіць Бога і бліжняга”. Усё распачалося ўрачыстай Літургіяй, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Пасля заканчэння Службы распачаліся катэхезы і асноўная праграма. Адказныя за сустрэчу моладзі айцы-марыяне Аляксандар Жарнасек і Андрэй Сідаровіч, ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў дзіцячы летнік у Шуміліна
6-13 жніўня дзеці і моладзь з віцебскіх парафій Святога Антонія, Святога Духа і катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ўдзельнічалі ў “Канікулах з Богам”, якія праводзілі “Група Усход”, а таксама манахіні згаданых парафій Мажэна, Крысціяна і Серафіна. Галоўнай ідэяй сёлетніх канікулаў была праўда аб Божай Міласэрнасці і звязаных з ёю ўчынкаў у штодзённым жыцці. “Група Усход”, у якую ўваходзяць аніматары, праводзілі канікулы ...
Читать далее »Ва Ушачах адбыўся адпустовы фэст у гонар святога Лаўрэна (+відэарэпартаж)
Падзея адбылася ў сераду 10 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі з Ушачаў, але таксама з Глыбокага і Полаччыны. Акрамя пробашча парафіі ксяндза Віталя Гальца, на фэст прыехалі ксяндзы Марат Казлоўскі, Раман Мурзіч, Мікалай Ціхановіч, Алег Шпень, Аляксандр Півавар. На жаль, на фэст не змог прыбыць біскуп Алег Буткевіч, але ён прыслаў свайго прадстаўніка ксяндза Андрэя Аніскевіча. Дарэчы, ксяндзы Марат ...
Читать далее »Адпачынак на моры для пераможцаў: у Оршы завяршылася парафіяда
11 жніўня завяршылася другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Раніцай адпраўлялася святая Імша за ўдзельнікаў. Падчас казання кс. Славамір Самковіч скіраваў сваё слова для юнакоў і дзяўчат: “Не трэба ўзвышаць сябе – лепш быць самім сабой, такімі, якімі нас стварыў Бог-Айцец. Парафіяда дапамагае адкрыць талент, які дадзены Богам кожнаму з нас ”. Напачатку апошняй часткі парафіяды кс. Гжэгож ...
Читать далее »Гульня ў «Слімака» і спаборніцтва па стральбе: у Оршы працягваецца парафіяда
Другі дзень парафіяды 10 жніўня распачаўся святой Імшой, пасля якой кс. Гжэгож Ксёнжэк працягнуў канферэнцыю на тэму “Любоў. Грэх. Збаўленне”. Святар параіў удзельнікам парафіяды: “Калі вам цяжка ў жыцці – маліцеся да Святога Духа, бо менавіта Ён прамы праваднік да Бога-Айца”. Пасля канферэнцыі хлопцы і дзяўчаты накіраваліся ў спартыўны комплекс, дзе адбыліся спаборніцтвы па валейболу, футболу, шашкам, настольнаму тэнісу, плаванню ...
Читать далее »Другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачалася ў Оршы
9 жніўня ў Оршы распачалася парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У ёй прымаюць удзел хлопцы і дзяўчаты з Лучая, Глыбокага, Паставаў і Пагошчы. Першы дзень распачаўся святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі ардынарый прамовіў аб неабходнасці малітвы і трывання на працягу парафіяды. «Калі Бог дае бласлаўленне, з гэтага атрымоўваецца шэдэўр. Таму я жадаю ...
Читать далее »Росіцкія ўрачыстасці апоўначы
Апоўначы 6 жніўня ў вёсцы Росіца прайшла ўрачыстая Эўхарыстыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а. Юрыя Кашыры. Як і кожны год, геаграфія пілігрымаў вельмі вялікая і разнастайная. З Полацка і Мёраў прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Барысава прыехалі на роварах, а з Браслава на матацыклах, але было шмат і тых, хто прыехаў у гэты вельмі ...
Читать далее »Рэліквіі св. Станіслава Папчынскага знаходзяцца ў Росіцкім санктуарыі
5 жніўня айцец Чэслаў Курэчка МІС шчыра вітаў пілігрымаў, якія прыйшлі ў Росіцкую святыню. 57 паломнікаў з Полацку прыбылі пешшу разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС, 38 асоб прыйшлі з Мёраў на чале з кс. Кшыштафам Мянкінам і 19 барысаўчан прыехалі на роварах. Святая Імша для пілігрымаў у гэтым годзе стала двойчы адметнай. Па-першае, на самым пачатку Эўхарыстыі ў святыню ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!