Архив меток: філалогія

Пюрэ, рагу, антрыкот? А можа, безэ? Галіцызмы ў сучаснай беларускай мове

Мы працягваем знаёмства з лексікай іншамоўнага паходжання, якая ўжываецца ў сучаснай беларускай мове. У папярэдніх артыкулах мы разгледзелі англіцызмы, паланізмы, цюркізмы, германізмы. Сёння ж паспрабуем крыху пагаварыць пра галіцызмы, гэта значыць, словы, якія прыйшлі да нас з французскай мовы. Галіцы́змы (фр.: gallicisme ад лац.: Gallicus – «гальскі») – гэта, зрэшты, толькі афіцыйная назва адпаведнай групы лексікі. У рэальнасці большасць запазычанняў ...

Читать далее »

Рыцар з рыштункам ішоў па бруку: германізмы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы разглядалі лексічныя адзінкі, што прыйшлі да нас з польскай і цюрскіх моваў, а яшчэ раней – англіцызмы, гэта значыць, пазычанні з англійскай мовы. Некаторыя чытачы “Каталіцкага Весніка” прапануюць працягнуць аналіз слоў іншамоўнага паходжання, якія рэгулярна ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове. Нам падаецца гэтая прапанова сапраўды цікавай, цалкам слушнай. Таму сёння мы крыху пагаворым ...

Читать далее »

Як правільна ўжываць назвы пэўных населеных пунктаў ва ўскосных склонах

Я знаёмы з Андрэем Барысавым. І ганаруся родным горадам Барысавам: як правільна ўжываць назвы пэўных населеных пунктаў ва ўскосных склонах Раней мы гаварылі пра асаблівасці скланення некаторых беларускіх прозвішчаў, якія часта выклікаюць праблемы. Аўтар таго матэрыялу атрымаў шэраг водгукаў на публікацыю, а таксама некалькі пытанняў, якія гэтым разам датычаць ужывання ў нашай мове назваў розных населеных пунктаў – і гарадоў, ...

Читать далее »

Бярозка, Плотка, Суша… Ці скланяюцца ў беларускай мове падобныя прозвішчы?

Тэму чарговага выпуску нашай моўнай старонкі падказала чытачка “Каталіцкага Весніка” з Докшыччыны спадарыня Антаніна К. У сваім лісце яна звяртае ўвагу на пэўныя цяжкасці, якія ўзнікаюць не толькі ў побыце, але часам і ў афіцыйных зносінах, калі трэба выкарыстаць вынесеныя ў загаловак прозвішчы і іншыя, падобныя да іх, ва ўскосных склонах. У прыватнасці, сп-ня Антаніна піша: “Мая ўнучка нядаўна выйшла ...

Читать далее »

Тавары для сада і агарода? Ці для саду і агароду? Як павінна быць па-беларуску?

У моўную рубрыку “Каталіцкага Весніка” звярнулася наша чытачка сп-ня Крысціна з Маладзечна. Яна кажа, што закончыла ў свой час рускамоўную школу, у тэхнікуме таксама вучылася па-руску. Але гэта зусім не перашкаджае ёй не проста цікавіцца беларускай мовай, але і чытаць беларускую літаратуру, слухаць нашыя песні, гаварыць па-беларуску ў побыце, стараючыся пазбягаць памылак і імкнучыся захоўваць патрэбную культуру маўлення. Менавіта гэтыя ...

Читать далее »

Яшчэ раз пра безэквівалентную лексіку беларускай мовы

У папярэднім матэрыяле мы гаварылі пра безэквівалентную лексіку беларускай мовы ў рускамоўным дачыненні, гэта значыць, пра тыя лексемы, якія не маюць аднаслоўных адпаведнікаў у рускай мове. Згаданая тэма аказалася дастаткова цікавай для нашых чытачоў. Аўтар матэрыялу атрымаў шэраг водгукаў і пытанняў адносна асаблівасцяў функцыянавання ў беларускай мове дадзенай групы слоў. Так, у прыватнасці, чытач “Каталіцкага Весніка” сп. Андрэй з Віцебска ...

Читать далее »

“Як маешся?” – “Я не маюся, а жыву добра!” Ці ўсё правільна ў гэтых сказах?

У лістападаўскім нумары “Каталіцкага Весніка” мы гаварылі пра асаблівасці выкарыстання ў вуснай камунікацыі асобных фразеалагізмаў, у прыватнасці спалучэнняў ні рыба ні мяса і ў яго не ўсе дома. За апошнія тыдні аўтар матэрыялу атрымаў яшчэ некалькі дадатковых пытанняў адносна мэтазгоднасці ўжывання ў беларускай мове пэўных фразем. Мы паспрабуем асвятліць некаторыя ўзнятыя праблемы ў наступных нашых публікацыях. А сёння звернемся да ...

Читать далее »

“Нас кінулі на грошы… Задзяўбло ўсё, дастала!..” Ці можна ўжываць некадыфікаваную лексіку ў жывым маўленні?

Сённяшні выпуск моўнай старонкі прысвячаецца надзвычай важнай і неадназначнай праблеме: як мы мусім ставіцца да выкарыстання ў камунікацыі некадыфікаваных слоў, гэта значыць тых, якія не фіксуюцца ў слоўніках, знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы? Ідэю нам падказала пастаянная чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Вера С. з Докшыцкага раёна, якая і раней звярталася з пытаннямі ў нашую моўную рубрыку. Дык вось сп-ня Вера, ...

Читать далее »

«Не спі! Варушыся! Больш варушняку!»

Сённяшні выпуск нашай моўнай старонкі прысвечаны не зусім звычайнай праблеме. Мы крыху пагаворым пра мэтазгоднасць ужывання ў беларускай мове канструкцый, якія б адпавядалі папулярным, асабліва ў асяроддзі моладзі, рускім выказванням кшталту движуха, движ. А ідэя абмеркавання абазначанай праблемы належыць чытачкам “Каталіцкага Весніка” з Віцебска спадарыням Наталлі К. і Марыне С. Яны ў лісце да аўтара моўнай рубрыкі сярод іншага пішуць: ...

Читать далее »

У хаце халодна. Трэба сёння тапіць. Ці так павінна быць па-беларуску?

Нагодай для сённяшняга матэрыялу нашай моўнай старонкі стаў допіс сталага чытача “Каталіцкага Весніка” спадара Уладзіміра з Шаркаўшчынскага раёна. Сярод некалькіх пытанняў, якія ён закранае ў сваім лісце, звяртае на сябе ўвагу адно, найбольш актуальнае, на наш погляд. Так, спадар Уладзімір, у прыватнасці, піша: “Даўно хацеў высветліць для сябе, як правільна па-беларуску сказаць. Маю на ўвазе сітуацыю, калі мы абаграваем хату. ...

Читать далее »