З 19 па 21 красавіка 2026 г. браты капуцыны і Францішканскі ордэн свецкіх запрашаюць на асаблівы духоўны досвед — “Выходныя з Францішкам”, якія пройдуць у Баранавічах (Пінская дыяцэзія).
Паводле інфармацыі арганізатараў, гэтыя дні маюць стаць часам для таго, каб разам у францішканскім духу перажываць велікодную радасць, зведваючы прыгажосць быцця хрысціянамі і паглыбляючыся ў евангельскім жыцці паводле духоўнасці святога Францішка Асізскага.
Праз малітву, спеў, слуханне Слова, працу ў групах і супольнае праслаўленне ўдзельнікі будуць мець магчымасць наблізіцца да сябе, да Бога, да іншага чалавека і свету вакол.
Пачатак: 19 красавіка (нядзеля), у 19:00.
Узрост удзельнікаў: 18+ (дарослыя і сем’і з дзецьмі).
Месца: Баранавічы, вул. Шаўчэнкі 6 (Дом айцоў вербістаў).
Дата: 19-21 сакавіка 2026 года.
Ахвяраванне за ўдзел: 100 руб.
Для прыняцця ўдзелу ў духоўным мерапрыемстве абавязвае папярэдні анлайн-запіс ТУТ>> .
Колькасць месцаў абмежаваная.
Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу можна звяртацца па тэлефонe: +375(29) 948-19-06 — брат Вадзім Войцік OFMCap.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!