У Баранавічах пройдзе Фестываль мастацтваў для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця

14 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах (вул. Тэкстыльная, 62) адбудзецца IX адкрыты Фестываль мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця.

Ужо на працягу амаль дзесяці год сёстры манаскай кангрэгацыі Місіянерак Святой Сям’і з Баранавічаў праводзяць пры супрацоўніцтве з Баранавіцкім гарвыканкамам гэты форум талентаў для «асаблівых» дзяцей і маладых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, які захапляе ўдзячных гледачоў багатым калейдаскопам здольнасцей яго ўдзельнікаў.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі могуць падаваць усе жадаючыя да 21 красавіка.

Зрабіць гэта можна трыма спосабамі:

  • даслаўшы ліст на адрас: г. Баранавічы, 225416, пр-т Савецкі, 18Б або факс: 80163671788;
  • напісаўшы на электронны адрас: s.valeria@list.ru;
  • прайшоўшы электронную рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>>.

Тэлефон для даведак:

+375 (29) 890-64-16 — сястра Валерыя Пацукевіч.

Падрабязную інфармацыю пра Фестываль можна знайсці на старонцы ў «ВКонтакте».

Зацікаўленыя асобы могуць пазнаёміцца з умовамі ўдзелу ў Фестывалі, перайшоўны па спасылцы ТУТ >>>.

Catholic.by

для друку для друку