- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Баранавічах пройдзе Фестываль мастацтваў для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця

[1]14 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах (вул. Тэкстыльная, 62) адбудзецца IX адкрыты Фестываль мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця.

Ужо на працягу амаль дзесяці год сёстры манаскай кангрэгацыі Місіянерак Святой Сям’і з Баранавічаў праводзяць пры супрацоўніцтве з Баранавіцкім гарвыканкамам гэты форум талентаў для «асаблівых» дзяцей і маладых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, які захапляе ўдзячных гледачоў багатым калейдаскопам здольнасцей яго ўдзельнікаў.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі могуць падаваць усе жадаючыя да 21 красавіка.

Зрабіць гэта можна трыма спосабамі:

Тэлефон для даведак:

+375 (29) 890-64-16 — сястра Валерыя Пацукевіч.

Падрабязную інфармацыю пра Фестываль можна знайсці на старонцы ў «ВКонтакте» [3].

Зацікаўленыя асобы могуць пазнаёміцца з умовамі ўдзелу ў Фестывалі, перайшоўны па спасылцы ТУТ >>> [4].

Catholic.by [5]