Сённяшні выпуск нашай моўнай старонкі прысвечаны не зусім звычайнай праблеме. Мы крыху пагаворым пра мэтазгоднасць ужывання ў беларускай мове канструкцый, якія б адпавядалі папулярным, асабліва ў асяроддзі моладзі, рускім выказванням кшталту движуха, движ. А ідэя абмеркавання абазначанай праблемы належыць чытачкам “Каталіцкага Весніка” з Віцебска спадарыням Наталлі К. і Марыне С. Яны ў лісце да аўтара моўнай рубрыкі сярод іншага пішуць: ...
Читать далее »Архив меток: філалогія
У хаце халодна. Трэба сёння тапіць. Ці так павінна быць па-беларуску?
Нагодай для сённяшняга матэрыялу нашай моўнай старонкі стаў допіс сталага чытача “Каталіцкага Весніка” спадара Уладзіміра з Шаркаўшчынскага раёна. Сярод некалькіх пытанняў, якія ён закранае ў сваім лісце, звяртае на сябе ўвагу адно, найбольш актуальнае, на наш погляд. Так, спадар Уладзімір, у прыватнасці, піша: “Даўно хацеў высветліць для сябе, як правільна па-беларуску сказаць. Маю на ўвазе сітуацыю, калі мы абаграваем хату. ...
Читать далее »Як назваць чалавека, каторы не мае пастаяннага месца жыхарства?
Тэму дадзенага моўнага артыкула падказала спрэчка, можна сказаць, нават дыскусія, сведкам, а потым удзельнікам якой стаў і аўтар гэтага матэрыялу. Едучы ў цягніку, пасажыры заўважылі праз акно, як два ўжо немаладыя і не вельмі ахайна апранутыя мужчыны корпаюцца ў кантэйнеры для смецця. І вось жанчыны, што сядзелі побач, на цудоўнай беларускай мове пачалі абмяркоўваць, спрачацца, даказваць адна адной, як жа ...
Читать далее »Правільнасць літаратурнага вымаўлення (Працяг)
У мінулым артыкуле мы разгледзелі некаторыя важныя аспекты беларускага літаратурнага вымаўлення. У прыватнасці, мы канстатавалі, што незаўсёды вымаўленне супадае з напісаннем, хоць гэты спрошчаны погляд нярэдка можна пачуць нават ад настаўнікаў беларускай мовы. На канкрэтных прыкладах мы паказалі дзейнасць у маўленні законаў поўнага акання (горад – гарады, моладзь – малады), няпоўнага якання (лес – лясы, мёд – мядовы), ахарактыразавалі асаблівасці ...
Читать далее »Тыповыя памылкі ў вымаўленні
У гэтым матэрыяле мы пагаворым пра некаторыя частотныя памылкі ў літаратурным вымаўленні, разгледзім тыповыя выпадкі адхілення ад правілаў, літаратурных нормаў. Правільнасць літаратурнага вымаўлення рэгулююць арфаэпічныя нормы, іншымі словамі, яны вызначаюць, як трэба вымаўляць галосныя і зычныя гукі, гукавыя спалучэнні, а таксама акрэсліваюць характар інтанацыі. У беларускай літаратурнай мове найчасцей напісанне адлюстроўвае вымаўленне. Таму кожны, напэўна, чуў спрошчаную, у нечым нават ...
Читать далее »Націск у сучаснай беларускай мове (працяг)
(Працяг. Пачатак глядзі тут>>) У папярэднім матэрыяле мы гаварылі пра некаторыя тэарэтычныя аспекты акцэнтуацыі (гэта значыць, правілы пастаноўкі націску), а таксама разгледзелі асобныя складаныя выпадкі ў выбары націскных варыянтаў у сучаснай беларускай мове. Нагадаем, што памылкі, звязаныя з няправільнай пастаноўкай націску, назіраюцца сярод розных часцін мовы: у назоўніках, прыметніках, лічэбніках, дзеясловах… У гэтым матэрыяле працягваем гаворку пра асаблівасці націску ў ...
Читать далее »Як лепш сказаць па-беларуску: дзіцячая каляска? Дзіцячы вазок?
У апошняе дзесяцігоддзе ў розных сродках масавай інфармацыі, а таксама ў вусным маўленні ўсё часцей адзначаецца паралельнае ўжыванне назоўнікаў каляска і вазок са значэннем “невялікая павозка спецыяльнага прызначэння”. І калі першы з названых варыянтаў выкарыстоўваўся і ў савецкі перыяд, то другі можна лічыць яшчэ ў пэўным сэнсе неалагізмам. Чаму варта аддаваць перавагу сёння з пункту гледжання культуры мовы? Паспрабуем разабрацца. ...
Читать далее »Цікавае мерапрыемства? Цікавая імпрэза? Як лепш сказаць па-беларуску?
Апошнія два дзесяцігоддзі ў нашай мове паралельна выкарыстоўваюцца назоўнікі мерапрыемства і імпрэза. Гэта датычыць і штодзённай вуснай камунікацыі, і пісьмовай практыкі. Але як выглядае сітуацыя з ужываннем названых слоў з пункту гледжання культуры мовы? Паспрабуем разабрацца. Праведзеныя намі псіхалінгвістычныя даследаванні паказваюць, што лексема мерапрыемства міжволі асацыюецца з нейкай “казёншчынай”, з савецкай рэчаіснасцю, з афіцыйна-справавым ці прынамсі публіцыстычным стылем. А слова ...
Читать далее »Адпачываючы ці адпачывальнік? Атэль ці гатэль? Скідка ці зніжка? Як лепш сказаць па-беларуску?
З набліжэннем лета людзі традыцыйна маюць водпуск, ці, інакш кажучы, адпачынак. Многія выязджаюць у іншыя краіны (як, дарэчы, можна назваць тых, хто выязджае з мэтай там адпачыць: адпачываючыя? адпачывальнікі?), дзе на пэўны час пасяляюцца ў гасцініцах (атэлях? гатэлях?), часта карыстаюцца пэўнымі прэферэнцыямі (скідкамі? зніжкамі?). У сучасным беларускамоўным дыскурсе мы нярэдка бачым разыходжанні ў выкарыстанні прыведзеных вышэй назоўнікаў. Якія ж словы ...
Читать далее »Небаскроб? Небасяг? Хмарачос? Як лепш сказаць па-беларуску?
Сёння ў нашай мове назіраецца паралельнае ўжыванне як мінімум двух назоўнікаў для абазначэння вельмі высокага будынка, які можа дасягаць у вышыню нават некалькіх соцень метраў. Гэта тое, што па-англійску skyscraper ці па-нямецку Wolkenkratzer. А па-руску – небоскрёб. Менавіта калька з рускай мовы і трапіла ў савецкія часы ў нашы слоўнікі ды яшчэ раз-пораз і цяпер ужываецца ў беларускіх тэкстах. Але ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!