У кляштары ў Друі пройдзе мастацкі пленэр

пленерУ Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 6 па 12 ліпеня пройдзе мастацкі пленэр «Пачаткі». Ініцыятарам правядзення пленэру выступіў пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч, паведамляе krynica.info.

Удзел у пленэры возьмуць маладыя мастакі – студэнты Беларускай Нацыянальнай Акадэміі Мастацтваў, у тым ліку мастачка Вольга Куваева, абразы пэндзля якой упрыгожваюць каталіцкія святыні ў Друі і Фашчаўцы.

Да ўдзелу ў пленэры запрашаюцца ўсе ахвотныя. Друя знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пры сабе трэба мець пашпарт і дазвол на ўезд у памежную зону. Умова ўдзелу ў пленэры – выкананне працаў памерам не меней 50 на 50 см, адна з якіх застанецца і будзе экспанавацца ў кляштары.

Пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары пленэру.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі