Манах з Гудагая зрабіў качэлі для парафіі ў Мінску

На тэрыторыі каталіцкай парафіі Божага Цела ў Мінску з’явіліся незвычайныя качэлі – іх зрабіў сваімі рукамі манах Казімір Мараўскі, які служыць у Гудагаі.

Фота апублікаваў а. Сяргей Трысцень, кармэліт, настаяцель манаскай супольнасці ў Мінску:

«Дзякуем шчыра айцу Казіміру, які для нашай парафіі зрабіў сваімі рукамі такія цудоўныя арэлі. Дзякуем кс. Аляксандру Канановічу з Гомеля і брату Аляксандру за дапамогу ў мантажы. Радасць для малых і вялікіх».

На здымках відаць, што сам айцец Казімір усталёўваў канструкцыю. Летась такія ж драўляныя качэлі ён зрабіў у самім Гудагаі – іх благаславілі біскупы і самі пагушкаліся на іх.

Айцу Казіміру ўжо 62 гады, ён родам з Польшчы. Як раней распавядаў святар, ён паходзіць са шматдзетнай сям’і, якая трымала вялікую гаспадарку, таму з дзяцінства ён прывучаны да працы рукамі.

Цікава, што святар марыў адправіцца на місію ў Афрыку, але трапіў у Беларусь, дзе і застаўся служыць – адчуў, што менавіта сюды паклікаў яго Бог.

Паводле katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі