19 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) і філіяльнай капліцы гэтай парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Падліпках адбыліся набажэнствы з нагоды дажынак. Літургіі цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. На пачатку набажэнства адбылася працэсія вернікаў-хлебаробаў з вянкамі сёлетняга жніва, якія благаславіў арцыбіскуп Кандрусевіч. Звяртаючыся ў гаміліі да вернікаў парафіі, якая для арцыбіскупа з’яўляецца роднай, ён адзначыў, ...
Читать далее »У Беларусі
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў урачыстасць унебаўзяцця Панны Марыі ў Адэльску
13 жніўня ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адзначалася галоўная адпустовая ўрачыстасць — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Святую Імшу на палявым алтары каля старадаўняга касцёла ўзначаліў па запрашэнні пробашча парафіі кс. каноніка Віктара Мыслюка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. На Эўхарыстыі сабралося шмат парафіян і гасцей. Літургію ўпрыгожыў спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча. ...
Читать далее »Мінскі тэалагічны каледж прапануе паслядыпломную адукацыю для выпускнікоў
Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2023) для паслядыпломнай адукацыі на 2023/2024 навучальны год. Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый: куратар пілігрымак; касцёльны сурдаперакладчык; супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі; кантар; катэхет. Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі да 25 ...
Читать далее »Катэхетычны каледж у Баранавічах адчыніць свае дзверы ўсім ахвотным бліжэй пазнаёміцца з навучальнай установай
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае ўсіх ахвотных на Дзень адчыненых дзвярэй, які навучальная ўстанова правядзе 26 жніўня. Знаёмства з баранавіцкім каледжам будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 па адрасе: Дом Святой Тройцы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6. У праграме: экскурсія па навучальным комплексе; інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання; ...
Читать далее »Па выніках уступнага экзамену ў Міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Гродне залічаны новыя семінарысты
10 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся ўступны экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Падчас экзамену кандыдаты павінны былі прадставіць веды па Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, а таксама адносна жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла. Акрамя таго, кожны кандыдат павінен быў растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом. Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе: біскуп Аляксандр Яшэўскі ...
Читать далее »У Беларусі змяняюць закон пра рэлігію. Да чаго варта рыхтавацца, калі яго прымуць?
У Беларусі рыхтуюцца змены ў закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Грамадскае абмеркаванне законапраекта завяршылася 15 чэрвеня, а ўжо ў верасні дакумент мусіць трапіць у Палату прадстаўнікоў. Свае заўвагі да яго аднымі з першых скіравалі каталіцкія біскупы Беларусі. У тлумачэнні неабходнасці прыняцця зменаў Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак заявіў, што робіцца гэта «з улікам практыкі яго ...
Читать далее »На Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечар арганнай музыкі
9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечар арганнай музыкі. У выкананні тытулярнай арганісткі Залатагорскай парафіі Ганны Горбач прагучаць рэлігійныя і духоўныя творы нямецкіх і французскіх кампазітараў. Адрас: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) г. Мінск, пр-т Незалежнасці 44 А Пачатак: 20.00. Уваход вольны. Добраахвотныя ахвяраванні (10 руб.) Пра выканаўцу Ганна Горбач — піяністка, ...
Читать далее »Маладыя беларускія вернікі ўдзельнічаюць у Сусветных днях моладзі
1 жніўня ў сталіцы Партугаліі Лісабоне пачаліся цэнтральныя мерапрыемствы Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Францішка. На галоўную сустрэчу маладых католікаў з’ехаліся сотні тысяч чалавек з усяго свету. Сярод іх і ўдзельнікі з Беларусі, у тым ліку з Гродзенскай дыяцэзіі: дзевяць студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і яе прэфект кс. Ян Раманоўскі, а таксама маладыя свецкія вернікі. Па дарозе ...
Читать далее »Ушанаваць рэліквіі і абразы бласлаўлёных назарэтанак можна ў Навагрудскім касцёле
29 ліпеня 2023 года ў Навагрудскі касцёл св. Арханёла Міхала былі ўрачыста ўнесены рэліквіі бласлаўлёных сясцёр назарэтанак, навагрудскіх мучаніц, а таксама іх абразы, намалёваныя вядомымі мастакамі-партрэтыстамі нашай краіны. Унясенне рэліквій здзейсніла с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная сясцёр назарэтанак у Беларусі, разам з с. Лаўрай Шукеловіч, якая ў сваю чаргу распавяла гісторыю Навагрудскіх пакутніц. Літургію, якая распачалася апоўдні, узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »У Гродзенскай бальніцы з нагоды ўспаміну св. Крыштафа благаславілі транспарт
26 ліпеня з нагоды ўспаміну св. Крыштафа, які адзначаўся напярэдадні, у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы адбылося благаслаўленне аўтамабіляў хуткай дапамогі і аўтамабіляў медыкаў. Благаслаўленне ўдзяліў душпастыр медыцынскай установы кс. Віталь Внароўскі. Святы Крыштаф, чый успамін Касцёл адзначае 25 ліпеня, з’яўляецца апекуном кіроўцаў. У гэты дзень адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. На стаянцы станцыі хуткай медыцынскай дапамогі кс. Віталь прачытаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!