У Беларусі

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі па тэме пакаяння і прабачэння

Каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад”, якая дзейнічае пры катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, арганізуе рэкалекцыі-адпачынак. Яны пройдуць з 26 па 30 ліпеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак. Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме пакаяння і прабачэння. Ахвяраванне за ўдзел у рэкалекцыях (за начлег, харчаванне і інш.) – 120 руб для дарослых, 80 руб для падлеткаў з 12 да 18 гадоў. Для ...

Читать далее »

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год

З 25 чэрвеня да 25 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2023–2024 навучальны год. Інфармацыя для абітурыентаў Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, пастаральнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, ...

Читать далее »

У тэалагічным каледжы ў Гродна завяршыўся навучальны год

17 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, у Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродна адбылася ўрачыстая цырымонія заканчэння навучальнага года. На малітве ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі сабраліся адміністрацыя, выкладчыкі і навучэнцы каледжа. З вялікай удзячнасцю ўдзельнічалі ў святочнай цырымоніі таксама сёлетнія выпускнікі каледжа. Чатыры выпускнікі пасля некалькіх гадоў навучання, паспяховай здачы ўсіх экзаменаў ...

Читать далее »

“Маці ў малітве” з Гродна здзейснілі пілігрымку ў 4 год паўстання малітоўнай групы пры парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец)

Добрым звычаем сталася тое, што кожны год напярэдадні дня заснавання малітоўнай групы “Маці ў Малітве” пры парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродна, якой апякуюцца і нясуць душпастырскую паслугу ксяндзы Сэрцане, на святую Імшу збіраюцца маці са сваімі сем’ямі, каб выказаць удзячнасць Пану Богу і Найсвяцейшай Марыі Панне за цудоўны дар, якім з’яўляецца мацярынства і сямейнае жыццё. Каб дзякаваць за ўсе дабрадзействы, ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць святога Антонія ў Адэльску

13 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага. Святкаванне ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога Адэльск з’яўляецца малой радзімай. Гэты парафіяльны адпуст збірае вялікую колькасць вернікаў з усяго наваколля, таму святая Імша з гэтай нагоды цэлебруецца звонку. Традыцыйна гэтае свята дзеліцца на дзве часткі: сакральная – Імша ...

Читать далее »

“Будзь жа прывітаны, Езу ў Гостыі”. У Мінску адбылася Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада

Сонечным нядзельным ранкам вернікі сталіцы спяшаліся да парафіі Святога Роха, што на Залатой горцы. Тут на палявым алтары адбылася святая Імша, а пасля яе – Эўхарыстычная працэсія па вуліцах Мінску. Падзея адбылася 11 чэрвеня ў нядзелю пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, а разам з ім маліліся Мітрапаліт ...

Читать далее »

Кветкавыя дываны ўпрыгожылі ўрачыстаць Божага Цела ў Смаргоні (+відэа)

8 чэрвеня, пасля нядзелі Найсвяцейшай Тройцы, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божым Целам. У гэты дзень адбываюцца працэсіі, падчас якіх святар выносіць найсвяцейшую Эўхарыстыю з касцёла, што суправаджаецца ўрачыстымі абрадамі і спевамі, хрысціяне даюць публічнае сведчанне сваёй веры і пабожнасці ў адносінах да Найсвяцейшага Сакраманту. 8 чэрвеня вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ...

Читать далее »

Ідзе запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў «Быць у Тваіх руках»

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame запрашае хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 30 чэрвеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складае каля 15 км. Праграма пілігрымкі: 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі; 11.00 — выхад пілігрымкі; спевы; 11.50 — канферэнцыя «Цудадзейны медалік»; 12.30 — Ружанец у інтэнцыях ...

Читать далее »

“Малітва ў жыцці мужчыны”: рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Росі

З 2 па 4 чэрвеня 2023 года ў парафіі Святой Тройцы ў Росі адбыліся рэкалекцыі для мужчын на тэму “Малітва ў жыцці мужчыны”, паведамляе msj.by. Канферэнцыі чыталі айцец-дамініканін Віталь Сапега і псіхатэрапеўт Іван Пузанаў. У рэкалекцыях прынялі ўдзел мужчыны і юнакі з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды і Росі. “Кожны дзень мужчына выходзіць на духоўную барацьбу. Для таго, каб супрацьдзейнічаць ...

Читать далее »

У Жупранах адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў

З 2 па 4 чэрвеня ў Жупранах адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў. Прынялі ўдзел больш за 60 хлопцаў з салезіянскіх парафій у Мінску, Смаргоні, Бараўлянах, Дзятлава і Жупранах. Месцам правядзення стаў адноўлены дом для моладзевых акцый у Жупранах. З’езд распачаўся ў пятніцу 2 чэрвеня. Хлопцы мелі магчымасць пазнаёміцца, добра разам правесці час, пагуляць у футбол і спецыяльна зарганізаваны лазертаг на панадворку ...

Читать далее »