У другую нядзелю Адвэнту, 8 снежня, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Арцыбіскуп, заснавальнік гродзенскай семінарыі, цэлебраваў літургію па запрашэнні яе рэктара кс. каноніка Віталія Вайцяхоўскага з нагоды 35-годдзя з часу сваёй сакры, а таксама з нагоды патранальнага свята семінарыі. Беззаганна Зачатая Панна Марыя, якую Касцёл успамінае 8 снежня, з’яўляецца нябеснай ...
Читать далее »У Беларусі
У Смаргоні асвяцілі араторый пасля рамонту
24 лістапада ў салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося асвячэнне адрамантаванага араторыя імя святога Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі. Рамонтныя працы распачаліся ў маі бягучага года і былі завершаны ў верасні. За гэты час атрымалася аднавіць фасад будынку, умацаваць сцены, а таксама правесці рамонт унутраных памяшканняў, каб араторый і надалей мог функцыянаваць на карысць і выхаванне дзяцей ...
Читать далее »У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі Альфа-курса для ўдзельнікаў з Навагрудка і Мінска
22-24 лістапада пры касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “Выходныя з Духам Святым”, у якіх прынялі ўдзел каля 90 чалавек. Рэкалекцыі праводзіў кс. Юрый Жэгарын, пробашч мясцовай парафіі. У першы дзень духоўных практыкаванняў удзельнікі сустрэліся на вечары знаёмстваў і супольнай усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Суботні дзень быў вельмі насычаны: удзельнікі праслухалі канферэнцыі прысвечаныя боскай асобе Духа Святога, прынялі ...
Читать далее »Не голасам, а сэрцам. Лідскі хор “Singing sercem” пра свой шлях да духоўнасці
22 лістапада ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святой Цэцыліі, апякункі касцельнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. Гэты дзень акцэнтуе ўвагу на важнасці духоўнай музыкі, яе моцы і велічы. Гукі музычных інструментаў падчас святой Імшы ва ўсе часы набліжалі чалавека да Бога, дапамагалі адчуць веліч Усемагутнага, а кожная нота ўзносіла хвалу і праслаўленне да нябёсаў. Арганісты з вялікай ...
Читать далее »Двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння
16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння. Гэтыя студэнты – Яраслаў Казлоўскі з Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Януль з Віцебскай дыяцэзіі. Кандыдатамі да прыняцця пасвячэння іх прызначыў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй на ранішняй малітве. Біскуп звярнуўся да іх з пастырскім словам, ...
Читать далее »З удзелам мітрапаліта Юзафа Станеўскага ў Навагрудку адбыўся IV малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і
З 15 па 17 лістапада ў парафіі св. Міхала Арханёла ў чацвёрты раз прайшоў малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. Мэтай яго правядзення было прынесці пакаянне за грахі беларускага народа супраць жыцця і сям’і, бо “без пакаяння, няма збаўлення”. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы”, Экспертная рада па справах абароны жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і парафія св. ...
Читать далее »У Гродзенскай семінарыі прайшоў дзень засяроджання
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў праведзены чарговы дзень засяроджання для студэнтаў гэтай навучальнай установы. Рэкалекцыі правёў пробашч лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі а. Віталій Слука SP. Дні засяроджання дапамагаюць семінарыстам асвяжыць розум і памяць, нанова паразважаць над кірункам свайго жыцця, перагледзець прыярытэты, каб тыя, хто ідзе дарогай свайго паклікання, не страцілі яго сэнс і каштоўнасць. Прыводзячы прыклады ...
Читать далее »Беларускі рух сужэнскай духоўнасцi END (Equipes Notre-Dame) адзначыў свой 20-гадовы юбілей
Сёлета беларускі рух сужэнскай духоўнасцi END (Equipes Notre-Dame) адзначыў свой 20-гадовы юбілей. Як вынікае з назвы, яго гісторыя распачалася ў Парыжы. Святар прыносіць – дактрыну, сужэнцы – досвед. З нагоды 20-годдзя ўзгадваем рух сужэнскай духоўнасцi END У 1938 годдзе за парадай да айца Генры Каафарэля звярнулася адна замужняя жанчына. Святар пажадаў бачыць яе разам з мужам, для больш плённай працы над ...
Читать далее »У Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва новага касцёла
У нядзелю 10 лістапада ў Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла св. Піа, а таксама благаслаўленне крыжа. Пляцоўка знаходзіцца на вул. В. Саяпіна, 19, мікрараён Грандзічы (скрыжаванне непадалёк будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі МНС). Імша ў межах гэтай урачыстай падзеі пачнецца ў 12.00, яе ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Парафія св. Айца Піа ў Гродне пасведчанне аб ...
Читать далее »Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў у Адэльску 35-годдзе свайго біскупскага служэння
3 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску – на сваёй малой радзіме – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу падзякі за 35 гадоў біскупскага служэння. На літургіі ў парафіяльным касцёле сабраліся святары, шматлікія мясцовыя вернікі і госці. Пробашч кс. канонік Віктар Мыслюк, вітаючы прысутных, назваў вялікім гонарам для Адэльска тое, што сын гэтай зямлі стаў біскупам – ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!